26 красавiка 2024, Пятніца, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар РЭП на БелАЗе: Да многіх прыходзіць разуменне, што гэтым разам проста адседзецца не атрымаецца

12
Лідар РЭП на БелАЗе: Да многіх прыходзіць разуменне, што гэтым разам проста адседзецца не атрымаецца
Аляксей Губіч

Аляксей Губіч распавёў аб пратэстнай салідарнасці ў Жодзіне і на заводзе.

Як пратэстныя настроі зараджаліся ў галовах рабочых БелАЗа, ці памяняліся яны праз паўгода пасля прэзідэнцкіх выбараў і чаму людзі перастаюць баяцца, «Салідарнасці» распавёў старшыня суполкі прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) на жодзінскім заводзе Аляксей Губіч.

33-гадовы Аляксей Губіч працуе на прадпрыемстве токарам інструментальнага цэха з 2018 года. Да мінулага лета мужчына старанна выконваў службовыя абавязкі, не ўступаючы ў канфлікты з кіраўніцтвам, перажываючы, што можа застацца без прэміі. Але ў жніўні 2020 года ўсё змянілася.

- Пасля выбараў калектыў нашага прадпрыемства падзяліўся. Вельмі многія зразумелі, хто ёсць хто, хоць раней некаторыя былі іншага меркавання пра сваіх калег з цэху, - дзеліцца ўражаннямі Аляксей, які неўзабаве пасля выбараў стварыў і ўзначаліў на БелАЗе першасную арганізацыю прафзвязу РЭП. Такім чынам Губіч і яго аднадумцы надумалі бараніць правы: свае і калег. Мінулай восенню многія работнікі сутыкнуліся з нападкамі з боку адміністрацыі прадпрыемства за выказванне свайго меркавання.

- Кожны дзень на нас ідзе ціск з боку адміністрацыі, - тлумачыць Аляксей. - Мяне за маю актыўнасць і прафзвязную дзейнасць зараз нават спрабуюць звольніць, а таксама пакараць іншымі спосабамі. Да жнівеньскіх падзей я баяўся страціць працу, але гэта было раней. Тады ўсё было даволі спакойна.

Аляксей удакладняе, што немагчыма спакойна назіраць і трываць тое, што адбылося і працягвае адбывацца пасля выбараў. І што напраўду гэта міф - што цябе звольняць, і ты прападзеш, жыццё скончыцца.

- Я не баюся, бо ведаю, што можна лёгка перавучыцца і знайсці новую працу. Ведаю гэта на прыкладах калег. Баяцца не варта, нездарма ж кажуць, што мы ўсё жыццё вучымся. Нават калі пошук працы трохі зацягваецца, на дапамогу прыходзяць сябры, знаёмыя. Жодзіна - гарадок невялікі, дапамагаюць нават людзі з вуліцы, якіх вы не ведаеце, але якія ведаюць вашу гісторыю звальнення, бо яны імгненна разлятаюцца па горадзе. Людзі не застаюцца без капейкі ў кішэні: тым, каго пакаралі вялікімі штрафамі, беларусы імгненна збіраюць грошы, каб кампенсаваць такія выдаткі. У гэтым плане наш народ паказаў праўдзівы сэнс паняцця «салідарнасць».

Грамадства вельмі злуе хлусня ўладаў. Не трэба думаць, што беларусы цёмныя і шмат чаго не разумеюць, мяркуе Аляксей. Гэта даўно ўжо не так.

- Наша грамадства разумнае, развітае, разумее. Адсюль выцякаюць і яго настроі - людзі ўжо не хочуць пагаджацца на ўмовы улады. На мой погляд, уладам трэба ісці на дыялог з грамадствам, з беларусамі, каб хоць неяк паспрабаваць супакоіць гнеў народа, - працягвае аповяд Губіч, удакладняючы, што часта адбываецца наадварот. Напрыклад, кіраўніцтва іх прадпрыемства стараецца хутчэй пазбавіцца ад працаўнікоў, якіх асудзілі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, - ім не працягваюць кантракт.

- Калі людзі, адседзеўшы арышт паводле артыкула 23.34, вяртаюцца на працу, іх спрабуюць падставіць. Напрыклад, сябра прафзвязу РЭП пасля адміністрацыйнага арышту, на 100% пазбавілі ўсіх даплат. Але распараджэнне на гэтага чалавека не выдалі. Работнік спрабаваў дамагчыся, каб яму паказалі гэты дакумент. У выніку пайшоў да генеральнага дырэктара, каб напісаць заяву аб выдачы распараджэння аб пазбаўленні даплат.

У выніку яму ўручылі апавяшчэнне, што ён адсутнічаў на працоўным месцы 5 хвілін. Абвясцілі паўторную вымову і адразу падалі на звальненне. Другі звольнены сябра нашага прафзвязу меў вымову яшчэ з сакавіка мінулага года. У снежні ён трапляе на 10 дзён арышту, а ў студзені яго хуценька звальняюць. 26 лютага адбудзецца суд наконт першага звольненага, крыху пазней будзе і наконт другога чалавеку. Мы будзем бараніць правы сваіх сябраў.

Стасункі паміж наймальнікам і работнікамі з кожным днём разгараюцца ўсё мацней. У тым ліку і таму, што кіраўніцтва ўсё больш звяртаецца да рэпрэсіўных метадаў кіравання, чым злуе яшчэ мацней. Рабочыя разумеюць, што адзіны выхад - згуртавацца і даць адпор.

Калі на прадпрыемстве пачалі збор подпісаў ад імя праўладнай ФПБ за скасаванне санкцый у дачыненні да некаторых беларускіх прадпрыемстваў, працаўнікі пачалі задаваць кіраўніцтву нязручныя пытанні. Напрыклад, чаму супрацоўнікі тых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, самі не запісалі відэазварот да беларусаў з просьбай сабраць подпісы?

У некаторых падраздзяленнях на работнікаў маральна ціснулі: маўляў, падпішы, не тое горш будзе. Часам тых, хто не падпісваў, кіраўніцтва папярэджвала, што калі так - не відаць ім новага кантракту. І ўжо тым больш давядзецца забыцца пра ўсё бонусы ад прадпрыемства, якія атрымлівалі раней...

Такому націску кіраўніцтва атрымалася супрацьстаяць толькі супольнымі высілкамі і дзякуючы падтрымцы калектыву. Праўда былі і тыя, хто, на словах згаджаючыся з пазіцыяй калег, пазней цішком ішлі ставіць подпіс за скасаванне санкцый. Але большасць работнікаў ўсё адно адмаўляліся гэта рабіць.

- Страх будзе з чалавекам заўсёды, самае галоўнае, - старацца цвяроза глядзець на сітуацыю, - кажа Губіч. - Так, многія пасля арышту перасталі быць актыўнымі, таму віной, хутчэй за ўсё, боязь страціць працу, назапашаныя за жыццё матэрыяльныя даброты. Але нямала і тых, хто, атрымаўшы штрафы або выйшаўшы з ізалятара, з яшчэ большым запалам пачынаюць супраціўляцца несправядлівасці, выяўляючы сваю актыўнасць. Усё залежыць ад самога чалавека, у тым ліку ад таго, як ён ацэньвае свае сілы. Мне і калегам у большасці выпадкаў дапамагае перамагчы страх камунікацыя і прыклады іншых актывістаў.

Зразумела, што цяпер многія запалохваюць самі сябе, у думках накручваючы ў галаве сітуацыі, якія ў рэальным жыцці могуць і не адбыцца. Звычайна я заўсёды шчыра казаў чалавеку, што ён не парушае заканадаўства нашай краіны і можа быць спакойны. Так, цяпер у нашай краіне, скажам так, назіраецца прававы дэфолт. Але ж калі не спрабаваць вярнуць законы на іх месца - то яны могуць ніколі і не пачаць дзейнічаць. І беларусам будзе толькі горш.

Таму цяпер да многіх прыходзіць разуменне, што гэтым разам проста адседзецца ў старонцы не атрымаецца. І людзі, пераадольваючы страх і нявер'е, пачынаюць праяўляць актыўнасць. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў гэты момант на нашым прадпрыемстве вельмі шмат працаўнікоў, якія, нягледзячы на сітуацыю, не сумуюць, працягваючы верыць, што ў нас у краіне ўсё будзе добра.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках