26 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія авіялініі звальняюць усіх супрацоўнікаў

7
Чэшскія авіялініі звальняюць усіх супрацоўнікаў
ФОТА: AVIANEWS.COM

Адна з найстарэйшых авіякампаній можа спыніць існаванне.

Авіякампанія Чэшскія авіялініі (CSA) абвясціла, што звальняе ўсіх 430 супрацоўнікаў, паколькі праз пандэмію каранавірусу панесла вялікія фінансавыя страты. Пра гэта паведаміла старшыня Прафзвязу чальцоў авіяцыйных экіпажаў Чэхіі Тэрэза Лефельман, піша выданне Novinky (пераклад – korrespondent.net).

«CSA плануюць масавае звальненне супрацоўнікаў, пра што была апвешчаная біржа. Мы (прафзвяз, – рэд.) таксама былі праінфармаваныя пра гэта. Авіякампанія вельмі моцна пацярпела праз пандэмію. Самалёты і экіпажы прастойваюць праз скасаванне рэйсаў», – заявіла Лефельман.

Яна дадала, што сітуацыя ў кампаніі крытычная і ў CSA, які з'яўляецца акцыянерным таварыствам, не могуць спадзявацца на фінансавую падтрымку дзяржавы. У канцы лютага скончыцца мараторый на пачатак справаў аб банкруцтве паводле заяваў, якія падаюцца яе крэдыторамі.

Як у кампаніі збіраюцца далей дзейнічаць, Лефельман не ведае.

Вядома, што кіраўніцтва Чэшскіх авіяліній звярталася да ўладаў краіны з просьбай падтрымаць кампанію фінансава. CSA папрасілі ў дзяржавы 1,1 млрд кронаў (блізу 42,5 млн даляраў). Аднак кіраўнік Мінпрамгандлю Чэхіі Карэл Гаўлічак заявіў, што кампаніі фінансава дапамагаць не будуць.

Летам летась CSA абвясціла, што да лютага 2021 года плануе скараціць колькасць супрацоўнікаў больш чым на 300 чалавек. На той момант у кампаніі працавала блізу 700 супрацоўнікаў.

Авіяперавознік пачаў працу ў 1923 годзе. Гэта адна з найстарэйшых авіякампаній у свеце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках