26 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі сок, які наймацней паляпшае дзейнасць мозгу

Медыкі назвалі сок, які наймацней паляпшае дзейнасць мозгу

Даследаванне правялі ва ўніверсітэце Усходняй Англіі ў Норыджы.

Даследаванні даказалі, што ўжыванне ў ежу цытрусавых і соку з іх можа палепшыць стан мозгу, асабліва пры яго старэнні, піша u-news.com.ua.

Са слоў навукоўцаў гэта звязана з поліфеноламі, так званымі флаваноідамі, якія ў прыродным выглядзе ёсць у апельсінах, цытрынах, лаймах і грэйпфрутах. Каб вывучыць іх дзейснасць, навукоўцы Універсітэта Усходняй Англіі ў Норыджы сабралі сотні даследаванняў, прысвечаных уплыву флаваноідаў цытрусавых на каморкі мозгу і нэрвовую сістэму, а таксама 10 эксперыментаў, праведзеных на людзях.

У выніку выявілася, што поліфенол, які змяшчаецца ў гэтай садавіне, валодае супрацьзапаленчым і антыаксідантнымі ўласцівасцямі. Абедзве гэтыя якасці з'яўляюцца важнымі для абароны тканак мозгу ад пашкоджанняў.

«Мы заўважылі аднолькавы эфэкт ад ужывання цытрусавых і натуральнага соку з іх як на здаровых людзях, так і на тых, у каго назіраюцца нэўралагічныя захворванні. Таксама доследы на жывёлінах паказалі, што дадаючы гэтыя плады ў рацыён, можна палепшыць памяць», - расказаў адзін з аўтараў даследавання, доктар Дэвід Возур.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках