26 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы заклікаў Украіну спыніць імпарт электрычнасці з Беларусі

3
Міністр энэргетыкі Літвы заклікаў Украіну спыніць імпарт электрычнасці з Беларусі
ФОТА: GETTYIMAGES

Дайнюс Крэйвіс назваў БелАЭС агульнай пагрозай.

Міністр энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс на супольным пасяджэнні замежнапалітычных камітэтаў украінскага і літоўскага парламентаў, якое прайшло 24 лютага ў онлайн-фармаце, заклікаў Украіну спыніць імпарт электрычнасці з Беларусі, паведамляе Delfi.

У паведамленні на сайце камітэта замежных спраў Сейма Літвы гаворыцца, што ўдзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі пагрозы, якія зыходзяць ад Беларускай АЭС. Так, на сустрэчы было заяўлена, што пасля аднаўлення паставак электраэнэргіі з Беларусі і Расеі з пачатку 2021 года імпарт Украіны вырас і дасягнуў 5% ад агульнага электраспажывання краіны. Пры гэтым найбольшая доля імпарту прыпадае на Беларусь.

Літоўскі міністр энэргетыкі падзяліўся з удзельнікамі пасяджэння занепакоенасцю тым, што БелАЭС стварае пагрозу бяспецы не толькі Літвы, але і іншых краін. З ягоных слоў, атамная станцыя ў Астраўцы, якая пачала працу, ужо сутыкалася з непаладкамі і збоямі падчас эксплуатацыі, якія «выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць і паказваюць на праблемы з бяспекай станцыі».

Крэйвіс заявіў, што спыненне гандлю электраэнэргіяй з Беларуссю, якая эксплуатуе небяспечную АЭС, з'яўляецца неабходнай умовай для спынення будаўніцтва яе другога энэргаблока. «Астравецкая АЭС з'яўляецца геапалітычным праектам і нашай агульнай пагрозай, таму я заклікаю сваіх украінскіх калегаў праявіць салідарнасць, каб спыніць яе далейшае збудаванне», - заявіў кіраўнік энэргетычнага міністэрства Літвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках