26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі пробную серыю расейскай вакцыны ад каранавіруса

24
У Беларусі выпусцілі пробную серыю расейскай вакцыны ад каранавіруса
фота: ТАСС

На пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» праводзіцца працэдура разліву першых валідацыйных серый вакцыны.

У Беларусі выпусцілі пробную серыю расейскай вакцыны «Спадарожнік V», паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале. Гэта яшчэ не прамысловая партыя вакцыны, а валідацыйная серыя, то бок, серыя, якую вырабілі тым жа спосабам, якім будуць вырабляць прамысловую партыю.

Расейскі фонд прамых інвестыцый, АТ «Генерыум» і найбуйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі РУП «Белмедпрэпараты» запускаюць вытворчасць вакцыны супраць каранавіруса «Спадарожнік V».

- Гэта добры старт нашага навукова-медыцынскага ўзаемадзеяння, - адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

На пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» паводле перададзенай расейскай кампаніяй АТ «Генерыум» тэхналогіі сёння праводзіцца працэдура разліву першых валідацыйных серый вакцыны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі COVID-19, распрацаванай расейскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя ганаровага акадэміка Н.Ф.Гамалеі - Гам-Кавіда-Вак («Спадарожнік V»).

Пасля атрымання вынікаў вывучэння стабільнасці першых серый вакцыны «Спадарожнік V» будзе праведзеная напрацоўка прамысловых серый прэпарата. Выпуск вакцыны на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» дазволіць забяспечыць патрэбнасць Беларусі ў вакцыне.

Раней паведамлялася, што на магутнасцях нашых фармпрадпрыемстваў плануецца выпускаць па 500 тысяч доз вакцыны на месяц.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках