26 красавiка 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі цудоўную старадаўнюю фрэску ў Пампеі і аднавілі яе

Навукоўцы выявілі цудоўную старадаўнюю фрэску ў Пампеі і аднавілі яе
ФОТА: POMPEII SITES

Яна была моцна пашкоджаная вывяржэннем Везувія.

Рэстаўратары ачысцілі лазерам і аднавілі цудоўную фрэску, якой блізу 2000 гадоў, у садзе Casa dei Ceii ў Пампеі (Дом Цеі). Пра гэта піша Daily Mail (пераклад - «Апостроф»).

Асноўная частка фрэскі выяўляе льва, які пераследуе быка, леапарда, што нападае на авечку, і дзіка, што кідаецца на аленя. Яна была моцна пашкоджаная вывяржэннем Везувія, часам і вільгаццю.

Фрэскі звычайна ўпрыгожвалі сцены па перыметры пампейскіх садоў і былі прызначаныя для стварэння атмасферы, адначасова ствараючы ілюзію таго, што тэрыторыя большая, чым напраўду.

Разам з паляўнічымі малюнкамі на цяпер адрэстаўраванай фрэсцы з выявай дзікіх жывёл, на бакавых сценах саду былі намаляваныя пейзажы ў егіпецкай тэматыцы з жывёламі дэльты Ніла, такімі як кракадзілы і бегемоты, за якімі палявалі афрыканскія пігмеі, і карабель, які перавозіць амфары.

У садзе, на заднім муры якога была намаляваная паляўнічая фрэска, былі канал і два фантаны, адзін з якіх быў упрыгожаны німфай, а другі - сфінксам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках