26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у войску РФ: Афіцэр распрадаў экіпіроўку «салдата будучыні»

11
Скандал у войску РФ: Афіцэр распрадаў экіпіроўку «салдата будучыні»

Капітан Таманскай мотастралковай дывізіі пакінуў дзясяткі салдатаў без новых боекамплектаў.

У 2-й Таманскай мотастралковай дывізіі, дыслакаванай у Падмаскоўі, адзін з афіцэраў выкраў і прадаў дзесяць камплектаў экіпіроўкі «ратнікаў» і 56 бронекамізэлек. Ён атрымаў шэсць гадоў калоніі, паведамляе sprotyv.info са спасылкай на расейскія СМІ.

Прысуд быў вынесены 27 студзеня. Разам з капітанам Кандраценкам быў асуджаны таксама прапаршчык Зотаў, якога суд прызнаў суўдзельнікам, а таксама вінаватым яшчэ ў некалькіх злачынных эпізодах, у тым ліку ў махлярстве. Ён атрымаў сем гадоў. Абодва асуджаныя будуць адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

У ФСБ, паведамілі, што капітан скарыстаўся службовым становішчам і выкраў 56 армейскіх бронекамізэлек і дзесяць камплектаў «ратнікаў», якія належалі 2-й Таманскай мотастралковай дывізіі. Дывізія дыслакуецца ў Нара-Фамінскім раёне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках