26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: І сілавікі, і асяродак Лукашэнкі разумеюць бесперспектыўнасць працы з ім

2
Палітолаг: І сілавікі, і асяродак Лукашэнкі разумеюць бесперспектыўнасць працы з ім
Фото: «Наша Ніва»

Беларусам цяпер трэба даціскаць, надыходзіць вызначальны час.

Палітолаг Зміцер Балкунец расказаў расейскай «Новай газеце» пра палітычную сітуацыю ў Беларусі:

– Калі ў грамадстве падымецца новая хваля пратэстаў, рэжым будзе больш уразлівы, чым у жніўні. У жніўні гэта было спантаннае паўстанне, якое ніхто не рыхтаваў, а цяпер гэтае паўстанне будзе падрыхтаванае, тым больш, наколькі я разумею, і сілавікі, і асяродак Лукашэнкі разумеюць бесперспектыўнасць працы з ім.

– Як думаеце, колькі Лукашэнка яшчэ пратрымаецца?

– Усё залежыць ад шматлікіх чыннікаў.

Я, шчыра кажучы, думаў, што яшчэ ўвосень абрынецца. Але Расея тады ўжыла пэўныя захады.

Меркаваць, што проста цяпер нешта абрынецца, я не стаў бы, але я мяркую, што цяпер Лукашэнка вельмі ўразлівы. Любая правакацыя можа справакаваць чарговыя масавыя хваляванні ў краіне. Гэта зноў расхістае рэжым. Лукашэнка гэтага вельмі баіцца.

Расея таксама хоча, каб ён сышоў, але сышоў сам. Але з ім нельга дамовіцца, ён нічога ніколі не выканае. Хоць цалкам відавочна, што для яго гэта канец эпохі. Не думаю, што Лукашэнка даседзіць да канца свайго тэрміну.

– Што цяпер застаецца беларусам?

– Я перакананы, што развязаць праблему здольныя толькі самі беларусы.

Прыклад шэрагу еўрапейскіх краінаў, дзе праходзяць страйкі – чыгуначнікаў, авіятараў, – паказвае: калі яны пратэстуюць, усе пытанні імгненна развязваюцца.

Лукашэнка мяркуе, што ён здолеў падавіць пратэсты. Але гэта памылковае меркаванне. Думаю, вясной 2021 года пратэсты зноў актывізуюцца. Магчыма, пачаткам стане 25 сакавіка – Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Думаю, 2021 год стане для Беларусі вызначальным.

Цяпер беларусам трэба даціскаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках