26 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з ганаровых консулаў Беларусі ў Італіі падаў у адстаўку

6
Адзін з ганаровых консулаў Беларусі ў Італіі падаў у адстаўку

Антоньё Сатыле заявіў, што не хоча мець нічога агульнага з рэжымам Лукашэнкі.

Ганаровы консул Беларусі ў італьянскім рэгіёне Эмілія-Рамання Антоньё Сатыле падаў у адстаўку ў знак нязгоды з самаўпраўнасцю дыктатарскага рэжыму. Пра гэта паведаміла мясцовая Gazzetta di Reggio (пераклад - тэлеграм-канал NEXTA).

Ужо былы ганаровы консул Антоньё Сатыле заявіў:

«Я размаўляў з супрацоўнікамі міністра замежных спраў Луіджы Ды Маё і з беларускім пасольствам у Італіі. Мой выбар - гэта выбар сумлення, таму што я цвёрда веру ў каштоўнасці, якія прышчапілі мне бацькі, і якія я перадаю сваім тром дзецям: дэмакратыя, свабода і павага да правоў чалавека. У Беларусі больш за 27 тысяч чалавек былі арыштаваныя і падпалі пад запалохванне, пераслед і катаванне. Дзясяткі чалавек зніклі без вестак, пяцёра загінулі, абараняючы свае правы.

У мяне вельмі шмат сяброў у Беларусі, і я магу з гонарам заявіць, што ўпершыню беларусы не аб'ект, а суб'ект гісторыі!»

Як піша «Белсат», Сатыле сказаў, што не хоча больш мець нічога агульнага з Лукашэнкам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках