26 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст аб замарозцы коштаў: Вы атрымаеце не толькі валютную, але і таварную паніку

4
Эканаміст аб замарозцы коштаў: Вы атрымаеце не толькі валютную, але і таварную паніку
CЯРГЕЙ ЧАЛЫ
АРХІЎНАЕ ФОТА "РАДЫЁ СВАБОДА"

Сяргей Чалы пракаментаваў увядзенне рэжымам жорсткага цэнавага рэгулявання.

- Калі там, ва ўладзе, у эканамічных органах ёсць яшчэ людзі, якія думаюць рацыянальна, а не з серыі, як бы толькі сабе нашкодзіць, то калі вы чакаеце нейкіх рызык у паслабленні рубля, то прыняцце пастаноў аб замарожванні цэн - гэта вар'яцтва , - адзначыў экспэрт у чарговым выпуску Чалый.Live.

На думку Чалага, такая пастанова можа прывесці да таварнага дэфіцыту, як гэта было, напрыклад, у снежні 2014 года, перадае Салідарнасць.

- Гэта глупства, сапраўды, бо гэта проста не працуе. Вы атрымаеце не толькі валютную, але і таварную паніку, як гэта было ў 2011 годзе, калі людзі грэчку скуплялі.

На думку эканаміста, за пастановамі уладаў стаіць не чаканне валютных рызык:

- Напраўду, я думаю, гэта чаканне спекулятыўнага попыту на прадукты першай неабходнасці менавіта праз страх, што альбо кошт на іх вырасце, альбо яны будуць менш даступныя.

Аналітык удакладніў, што аналаг сённяшняй сітуацыі лепш пашукаць у гісторыі са сродкамі індывідуальнай аховы і санітайзерамі, якія выраслі ў кошце ў сакавіку мінулага года на фоне ажыятажнага попыту на іх.

Нагадаем, што рэжым увёў істотныя абмежаванні ў росце коштаў на сацыяльна значныя тавары і некаторыя лекі. З 1 сакавіка вытворцам, пастаўшчыкам і гандлю забаранілі падымаць кошты не больш, як на 0,2% за месяц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках