26 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіёны Беларусі салютуюць у 2021 годзе велізарнымі стратамі

3
Рэгіёны Беларусі салютуюць у 2021 годзе велізарнымі стратамі
фота: Thinkstock

У многіх галінах страты выраслі ў разы.

Улады прынялі ўказ, які дазволіў прадпрыемствам не паказваць частку страт у 2020-м. Аднак агулам карціна ўсё адно рэзка пагоршылася, піша сайт banki24.by.

За 2020 год страты стратных кампаній-флагманаў у Берасцейскай вобласці выраслі ў 2,5 разы да 321,1 млн BYN. Удзельная вага стратных прадпрыемстваў скарацілася з 11,6% да 11,4%.

На Берасцейшчыне ёсць 3 галоўныя пункты канцэнтрацыі стратаў - гэта Берасце (86,4 млн BYN), Баранавічы (77,6 млн BYN) і Маларыцкі раён (89,9 млн BYN). Страты ў Маларыцкім раёне звязаныя з банкруцтвам СЗАТ «Кварцкрэйдапрам».

У Віцебскай вобласці страты буйных і сярэдніх прадпрыемстваў павялічыліся на 48,1% да 182,7 млн BYN. Дзель стратных арганізацый-флагманаў засталася на ўзроўні 12,2%. Найбуйнейшыя страты ў вобласці ўтварыліся ў Віцебску (97,9 млн BYN) і Наваполацку (37,6 млн BYN).

У Гомельскай вобласці страты флагманаў падняліся на 69,8% да 562,4 млн BYN. Дзель стратных кампаній паменшылася з 11,6% да 10,4%. Лідары Гомельшчыны ў назапашаных стратах - гэта Гомель (367,7 млн BYN) і Рэчыцкі раён (133,1 млн BYN).

У Гарадзенскай вобласці страты буйных і сярэдніх кампаній ўзраслі ў 26 разоў да 2,753 млрд BYN, а дзель стратных прадпрыемстваў знізілася з 15,4% да 15%.

Безумоўны лідар у стратах - Астравецкі раён (2,181 млрд BYN). У параўнанні з 2019 годам сума страт падскочыла аж у 1 395 разоў! У гэтым рэгіёне вядзецца ўзвядзенне АЭС. За 2020 год страты ў будаўнічым сектары Гарадзеншчыны склалі 2,185 млрд BYN.

Таксама ў Гарадзенскай вобласці буйныя страты паказалі некаторыя прадпрыемствы Гародні (144,2 млн BYN), Мастоўскага (137,5 млн BYN) і Смаргонскага (175,2 млн BYN) раёнаў.

У Менскай вобласці страты прадпрыемстваў-флагманаў выраслі ў 2,1 разы да 468,7 млн BYN. Дзель стратных кампаній на Міншчыне паднялася з 13,7% да 16,4%. Самыя буйныя страты паказалі Менскі (111,6 млн BYN), Чэрвеньскі (49,3 млн BYN) і Койданаўскі (42,1 млн BYN) раёны.

У Магілёўскай вобласці страты стратных кампаній павялічыліся ў 2,8 разы да 573,8 млн BYN, дзель стратных прадпрыемстваў павялічылася з 17,4% да 17,6%. Такім чынам, Магілёўшчына выйшла на першае месца сярод абласцей з удзельнай вагой стратных флагманаў. Лідарамі ў стратах у вобласці сталі Магілёў (104,9 млн BYN) і Бабруйск (212,1 млн BYN).

У Менску страты буйных і сярэдніх прадпрыемстваў павялічыліся ў 2,1 разы да 1,453 млрд BYN. Дзель стратных флагманаў узрасла з 14% да 19,7%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках