26 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі зафіксаваны новы рэкорд цяжкіх хворых на каранавірус за ўвесь час эпідэміі

5
У Чэхіі зафіксаваны новы рэкорд цяжкіх хворых на каранавірус за ўвесь час эпідэміі
ФОТА: GETTYIMAGES

Таксама ўстанавіла рэкорд агульная колькасць шпіталізаваных.

У Чэхіі на 1 сакавіка ў шпіталях у цяжкім стане знаходзіліся 1 568 хворых на каранавірус, што стала новым максімумам за ўвесь час эпідэміі.

Як піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на IDNES, пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Таксама ўстанавіла рэкорд агульная колькасць шпіталізаваных з каранавірусам – 7 717.

Пры гэтым, штодзённы прырост заражэнняў пакуль не дасягнуў найгоршых паказчыкаў восеньскай хвалі. Нядаўна Чэхія ўпершыню за амаль два месяцы зарэгістравала больш за 15 000 хворых за дзень. Напярэдадні выявілі 12 150 новых выпадкаў - больш як на 700, чым у панядзелак на мінулым тыдні. Дзель станоўчых тэстаў сярод усіх зробленых перавысіла 33%.

Вакцыну ад каранавіруса ў краіне атрымалі ўжо 674 000 грамадзян, блізу 243 тысяч атрымалі ўжо абедзве дозы.

Насельніцтва краіны - амаль 10.7 мільёнаў чалавек.

Для процідзеяння эпідэміі з 1 сакавіка ў Чэхіі закрыты дзіцячыя садкі і школы. З крамаў працуюць толькі тыя, што прадаюць тавары першай неабходнасці.

Для кантролю захавання абмежаванняў на перамяшчэнне прыцягнулі больш за 30 000 праваахоўнікаў.

Са звестак Еўрапейскага цэнтра папярэджання і кантролю захворванняў, цяпер у Чэхіі - найгоршая ў ЕЗ і краінах Еўрапейскай эканамічнай зоны сітуацыя з каранавірусам. Гэта адзіная краіна, дзе паказчык захворвання за апошнія 14 дзён перавышае 1 000 выпадкаў на 100 000 насельніцтва. На другім месцы паводле колькасці выпадкаў - Эстонія, на трэцім - суседняя з Чэхіяй Славакія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках