26 красавiка 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Арменіі паўторна адмовіўся звальняць кіраўніка Генштаба

Прэзідэнт Арменіі паўторна адмовіўся звальняць кіраўніка Генштаба
АРМЭН САРКІСЯН

Армэн Саркісян хоча скончыць палітычны крызіс у краіне як мага хутчэй.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян паўторна адмовіўся падпісваць указ прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна аб звальненні начальніка Генеральнага штаба ўзброеных сілаў Аніка Гаспарана, паведамляе ТАСС са спасылкай на апарат палітыка.

Адзначаецца, што прэзідэнт пайшоў на гэта, зыходзячы з жадання як мага хутчэй скончыць палітычны крызіс у краіне. Ён таксама паабяцаў звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, які павінен будзе прыняць выніковы вердыкт з нагоды адстаўкі Гаспарана, гаворыцца ў паведамленні.

Палітычны крызіс у Арменіі перайшоў у вострую фазу пасля таго, як Узброеныя сілы Арменіі запатрабавалі адстаўкі Пашыняна і ўрада краіны. Пазней да іх далучыліся афіцэры паліцыі. На фоне таго прэм'ер выдаў указ аб звальненні Гаспарана з пасады начальніка Генштаба, яго падтрымалі супрацоўнікі спецслужбаў.

У сваю чаргу, Саркісян адмовіўся падпісаць дакумент і заклікаў варагуючыя бакі да салідарнасці. Пазней з патрабаваннем не перашкаджаць звальненню кіраўніка Генштаба да прэзідэнта таксама звярнулася Рада бяспекі.

Пратэсты з патрабаваннем да Пашыняна пакінуць пасаду прадаўжаюцца ў Арменіі з дня заканчэння ваеннага канфлікту ў Нагорным Карабаху. Апазіцыйныя сілы вінавацяць прэм'ера ў здрадзе нацыянальным інтарэсам краіны, яны стварылі палітычны рух «За выратаванне радзімы», куды ўвайшлі прадстаўнікі 17 партыяў і арганізацыяў. Сам Пашынян заявіў, што чысты перад народам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках