27 красавiка 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі кошты курыцы і яек замарозілі на два месяцы

15
У Расеі кошты курыцы і яек замарозілі на два месяцы

Запусціўшы ручны кантроль за коштамі на фоне паскарэння інфляцыі, расейскія ўлады, відавочна, ужо не могуць спыніцца.

Услед за цукрам і сланечнікавым алеем пад штучную «замарозку» патрапілі мяса птушкі і яйкі, піша finanz.ru.

Пасля нарады ва ўрадзе вытворцы ўзялі на сябе абавязацельства не падымаць цэннікі як мінімум цягам двух месяцаў, распавёў РІА «Новости» гендырэктар Нацыянальнага саюза птушкагадоўцаў Сяргей Лахцюхоў.

Ён дадаў, што гэтая пастанова «добраахвотная», а наўзамен бізнэс чакае ад дзяржавы пашырэння дзяржпадтрымкі - больш ільготных інвесткрэдытаў і субсідый на кілаграм вырабленай прадукцыі.

Згодна з Расстатам, курынае мяса ў Расеі падаражэла на 6,9% з пачатку года і 1,9% - за апошні тыдзень. Кошты яек дадалі 1,1% за тыдзень і 2,6% за люты. Агульны ўзровень інфляцыі паскорыўся да 5,6% і стаў рэкордным з лістапада 2016 года.

Мінсельгас тлумачыць пастановы трыма прычынамі. Гэта павелічэнне кошту кармоў, зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці ў сувязі з распаўсюджваннем грыпу птушак, а таксама скарачэнне паставак імпартных інкубацыйных яек праз ускладненні эпізаатычнай сітуацыі ў краінах ЕЗ.

Каб развязаць праблему, структура рыхтуе пакет захадаў. Па-першае, прапануецца ўвесці ўвазныя мыты на імпартныя інкубацыйны яйкі: 5% з 2022 года і 15% - з 2023-го. Мэта - «зніжэнне залежнасці галіны ад імпарту» яек і «развіццё іх уласнай вытворчасці», - тлумачыць Мінсельгас.

Акрамя таго, плануецца павялічыць гранічны ліміт па льготных крэдытах для птушкагадоўчай галіны з 1 да 1,5 млрд рублёў на аднаго пазычальніка, а пацярпелым ад птушынага грыпу прадпрыемствам пралангаваць пазыкі на 12 гадоў.

Таксама разглядаецца магчымасць кампенсацыі капітальных выдаткаў на будаўніцтва і мадэрнізацыю аб'ектаў вытворчасці інкубацыйных яек з 2022 года.

Яшчэ адным захадам падтрымкі можа стаць кампенсацыя часткі выдаткаў на 1 кілаграм вырабленай і рэалізаванай прадукцыі. Гэта пастанова можа дзейнічаць да 1 кастрычніка існага года для птушкагадоўчых прадпрыемстваў, якія не падвышаюць адпускныя кошты, дадалі ў Мінсельгасе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках