26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў пра санкцыі супраць Медзведчука: Файная сітуацыя

4
Авакаў пра санкцыі супраць Медзведчука: Файная сітуацыя
АРСЕН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

Міністр унутраных спраў Украіны падкрэсліў, што доказы для іх увядзення былі пераканаўчымі.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў назваў сітуацыю з увядзеннем санкцый супраць народнага дэпутата Віктара Медзведчука «файнай». І падкрэсліў, што доказы для іх увядзення былі пераканаўчымі.

Пра гэта Авакаў заявіў у праграме «У гасцях у Дзмітрыя Гордана», паведамляе РБК.

Ён адзначыў, што сітуацыя для ўвядзення санкцый супраць каналаў так званай «пятай калоны» ўзнікла яшчэ ў пачатку вайны з Расеяй, але ранейшы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з нейкіх прычын не рабіў гэтага.

«Сітуацыя файная, вы ж атрымліваеце задавальненне? І мне гэта падабаецца. Сітуацыя такога роду санкцый і абароны ўстала з самага пачатку вайны. Але так лічылі тады не ўсе», - сказаў Авакаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках