У Чорнае мора ўвайшоў другі за дзень ракетны карабель ВМС ЗША
7- 21.03.2021, 11:24
- 4,684
На ягоным борце можна размясціць да 56 ракетаў «Тамагаўк».
У Чорнае мора зайшоў ракетны эсмінец Thomas Hudner, на борце якога магчыма размясціць да 56 ракетаў «Тамагаўк».
Пра тое, што карабель ВМС ЗША зайшоў у воды Чорнага мора, кажуць звесткі міжнароднай сістэмы пазіцыянавання судоў (AIS). Паведамляецца, што карабель прыбыў «для правядзення аперацый забеспячэння бяспекі на моры».



Эсмінец Thomas Hudner ужо другі баявы карабель ВМС ЗША, які за апошнія 24 гадзіны заходзіць у акваторыю Чорнага мора. Увечары ў пятніцу, 19 сакавіка, туды ўвайшоў ракетны крэйсер Monterey, ягоны боезапас можа ўключаць да 26 крылатых ракетаў.