26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх гарадах Беларусі больш актыўней за ўсіх рыхтуюцца да 8 сакавіка?

5
У якіх гарадах Беларусі больш актыўней за ўсіх рыхтуюцца да 8 сакавіка?

Каманда аналітыкаў Picodi.com праверыла статыстыку пошукавых запытаў, звязаных з жаночым святам.

Самыя актыўныя беларускія гарады ў пошуку падарункаў да 8 сакавіка - Наваполацк, Гародня і Барысаў. Самыя пасіўныя - Жлобін, Светлагорск і Ліда, піша thinktanks.by.

Каманда аналітыкаў Picodi.com праверыла статыстыку пошукавых запытаў, звязаных з 8 сакавіка, і даведалася, якія падарункі беларускі атрымліваюць часцей за ўсё і ў якіх гарадах Беларусі ажыятаж перад святам самы высокі.

Сярод пошукавых запытаў, якія разглядалі, былі словы «падарунак», «кветкі», «8 сакавіка», «упрыгажэнні», «парфумерыя» і іншыя, звязаныя са святам. Аналітыкі параўналі частату такіх запытаў у сакавіку 2020 гады з перыядам красавік-кастрычнік 2020 года. Цікавасць да Міжнароднага жаночага дня ўзрастае ва ўсёй Беларусі, але ў некаторых гарадах да свята рыхтуюцца асабліва старанна.

У выніку апрацоўкі статыстычных звестак мы высветлілі, што самая вялікая зацікаўленасць восьмым сакавіка - у Наваполацку, Гародні і Барысаве. Менавіта ў гэтых гарадах цікавасць да падарункаў у святочны перыяд узрастае на 250%, 213% і 205% адпаведна.

Менск заняў 8-е месца - рост цікавасці 178%. Замыкаюць рэйтынг Жлобін, Светлагорск і Ліда - тут попыт на падарункі самы нізкі. Мабыць, жыхары гэтых гарадоў хутчэй аддаюць даніну вытокам гэтай падзеі, а не ўспрымаюць 8 сакавіка выключна як свята «вясны, прыгажосці і жаноцкасці».

Акрамя гэтага статыстычныя звесткі паказалі, што самым папулярным падарункам з'яўляюцца падарункавыя сертыфікаты - попыт на іх вырас мацней за ўсё ў 6 з 21 горада рэйтынгу. Наступным паводле папулярнасці падарункам з'яўляецца парфума. У Маладзечне жанчынам часцей за ўсё дораць мяккія цацкі, а ў Наваполацку - цукеркі.

Метадалогія і крыніцы

Рэйтынг заснаваны на параўнанні росту папулярнасці запытаў у пошукавай сістэме Google за перыяд сакавік-кастрычнік 2020 года (на аснове архіўных звестак сэрвісу Google Keyword Planner). У даследаванне былі ўключаны гарады Беларусі з колькасцю ад 50 тысяч чалавек акрамя горада Слуцка, для якога звесткі адсутнічалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках