26 красавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чысты прыбытак у беларускім дзяржсектары за пяць гадоў скараціўся ў 10 разоў

Чысты прыбытак у беларускім дзяржсектары за пяць гадоў скараціўся ў 10 разоў

Колькасць занятых у ім таксама скарацілася.

Белстат апублікаваў вынікі працы дзяржсектара ў 2020 годзе. Са статыстычных звестак вынікае, што прыбытак у дзяржсектары за пяць гадоў вырас на 34%, да 138,8 мільярда рублёў, паведамляе сайт «Белорусы и рынок».

У той жа час чысты прыбытак скараціўся ў 10 разоў, да 242 млн.

Колькасць работнікаў у дзяржсектары за апошнія пяць гадоў скарацілася на 18%, да 1,239 мільёна чалавек. Намінальны сярэднямесячны заробак за гэты перыяд вырас з 722 да 1,2 тысячы рублёў.

Доля дзяржсектара ў экспарце тавараў знізілася з 38,7% у 2016 годзе да 33,9% у 2020-м. А ў імпарце тавараў - з 29 да 22,7%. У экспарце паслуг доля дзяржсектара скарацілася з 33,9 да 23,1%. А ў імпарце паслуг - з 48,8 да 32,5% у 2020 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках