26 красавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя адмовіла Кітаю ў размяшчэнні авіябазы ў Арктыцы

7
Фінляндыя адмовіла Кітаю ў размяшчэнні авіябазы ў Арктыцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: KREMLIN.RU

План быў засакрэчаны.

Горад Кеміярві ў фінскай Лапландыі адхіліў прапанову, зробленую дзяржаўным інстытутам палярных даследаванняў Кітая, пра набыццё або арэнду гарадскога аэрапорта.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Euractiv.

Кітайскія прадстаўнікі зрабілі гэтую прапанову яшчэ ў студзені 2018 года, але пра гэта стала вядома толькі цяпер. У кітайскую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі Інстытута палярных даследаванняў краіны, Управа Арктыкі і Антарктыкі і памочнік ваеннага аташэ амбасады.

Кітай хацеў прафінансаваць рэканструкцыю новай узлётна-пасадачнай паласы на суму блізу 40 млн еўраў для аэрапорта, які выкарыстоўваўся б для правядзення даследчых і наглядальных палётаў над Паўночным Ледавітым акіянам, Паўночным полюсам і Паўночна-Усходнім праходам. Таксама прадугледжвалася фінансаванне новай даследчай лабараторыі.

Навіны пра таемны план здзівілі як Лапландскі ўніверсітэт, так і ягоны Арктычны цэнтр, якія раней супрацоўнічалі з кітайскімі даследчыкамі.

Паводле словаў фінскіх вайскоўцаў, аэрапорт размешчаны недалёка ад іх стратэгічна важнага палігона, таму пашырэнне было б немагчымым. Больш за тое, такая прапанова была б нерэалістычнай з улікам заканадаўства ЕЗ з кастрычніка 2020 года, якое абмяжоўвае замежныя інвестыцыі.

У цяперашні час у Кітая ёсць даследчыя цэнтры ў арктычным рэгіёне ў Грэнландыі, Ісландыі і на архіпелагу Шпіцберген.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках