26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія праз крытычную сітуацыю з COVID папрасіла іншыя краіны прыняць пацыентаў

Чэхія праз крытычную сітуацыю з COVID папрасіла іншыя краіны прыняць пацыентаў
ФОТА: GABRIEL KUCHTA/GETTY IMAGES

Суседняя Славакія на гэтым тыдні ўжо адправіла за мяжу сваіх першых хворых на каранавірус.

Чэшская Рэспубліка папрасіла Нямеччыну, Швейцарыю і Польшчу прыняць дзясяткі пацыентаў з COVID-19, бо сітуацыя ва ўласных шпіталях дасягнула крытычнага пункту.

Пра гэта 5 сакавіка заявіла Міністэрства аховы здароўя краіны, паведамляе Reuters.

Чэхія з насельніцтвам 10,7 мільёна стала адной з найбольш пацярпелых краін у свеце за апошнія тыдні, бо многія рэгіянальныя бальніцы праз прыток хворых на каранавірус вымушаныя былі перавезці іх у іншыя месцы, у некаторых выпадках - на сотні кіламетраў.

«Вялікая колькасць нядаўна інфіцыраваных пацыентаў узмацніла ціск на сістэму аховы здароўя, а колькасць пацыентаў, якія маюць патрэбу ў шпіталізацыі, узрастае», - сказалі ў міністэрстве.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, паводле стану на раніцу пятніцы было шпіталізавана 8135 пацыентаў з каранавірусам, сярод іх 1735 маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі.

«У некаторых рэгіёнах бальніцы вычарпалі свае магчымасці, і яны больш не могуць аказваць належную дапамогу ці прымаць новых пацыентаў самастойна», - сказаў міністр аховы здароўя Ян Блатны ў сваёй справаздачы.

Па ўсёй краіне даступна 13% агульнай магутнасці інтэнсіўнай тэрапіі, тады як у сталіцы Празе гэты паказчык - 5%.

Суседняя Славакія праз складаную сітуацыю ў шпіталях на гэтым тыдні адправіла за мяжу сваіх першых хворых на каранавірус.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках