26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пойдзе транспарт у Менску ў панядзелак, 8 сакавіка

Як пойдзе транспарт у Менску ў панядзелак, 8 сакавіка
ФОТА: KP.BY

8 сакавіка гарадскі пасажырскі транспарт будзе працаваць паводле графіку нядзелі.

Панядзелак, 8 сакавіка, - афіцыйны выходны дзень. Таму і гарадскі пасажырскі транспарт будзе працаваць як у выхадныя, паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

8 сакавіка гарадскі пасажырскі транспарт будзе працаваць паводле графіку нядзелі.

У сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў будуць і такія перамены:

аўтобусы №76Э Ангарская-4 - ГЦ «Ждановічы», 83Э Малінаўка-4 - ГЦ «Ждановічы», 89Э Уручча-2 - ГЦ «Ждановічы», № 114С Чыжоўка - Аўтарынак, 151Э Серабранка - ГЦ «Ждановічы» ў гэты дзень не будуць курсаваць;

будзе працаваць аўтобус №134С Чыжоўка - Малінаўка-4;

на аўтобусным маршруце №130 Адоеўскага - ГЦ «Ждановічы», 140 Сухарава-5 - ГЦ «Ждановічы» паменшаць колькасць рухомага складу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках