26 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адкрылася фотавыстава «Беларусь: марш свабоды»

1
У Варшаве адкрылася фотавыстава «Беларусь: марш свабоды»
ФОТА: PAP/TOMASZ GZELL

Выстава была створаная з ініцыятывы Еўрапарламента.

У Варшаве ў галерэі «Кардэргарда» Нацыянальнага культурнага цэнтра распачалася фотавыстава «Беларусь: марш свабоды». Экспазіцыя – гэта дакументацыя апошніх месяцаў з пункту гледжання сямі беларускіх фатографаў. Яна стварае карціну падзей, якія разгортваюцца на беларускіх вуліцах пасля прэзідэнцкіх выбараў, пачынаючы са жніўня мінулага года, паведамляе «Польскае радыё».

Як кажа куратар экспазіцыі Яана Кіноўская, на фотаздымках выяўленыя пераўтварэнні, звязаныя са свабодай. На іх бачныя ўсмешлівыя твары людзей, адзетыя ў белае жанчыны з кветкамі, а таксама сцэны сутычак з паліцыяй і моманты арыштаў. Куратар выставы падкрэслівае, што экспазіцыя прысвечаная апазіцыянерам, людзям, якія вядуць супраціў, яна павінна дапамагчы зразумець наведвальнікам, што адбываецца за ўсходняй мяжой, што Беларусы змагаюцца, выходзяць на вуліцы.

Кіноўская дадае, што дарога да свабоды беларусаў нагадвае дарогу палякаў некалькі дзясяткаў гадоў таму.

«Гэтая выстава патрэбна не толькі для таго, ганарыцца, але і для таго, каб мы пастаянна памяталі пра тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой. Яны ўвесь час змагаюцца, увесь час выходзяць на вуліцы», - сказала куратар экспазіцыі.

Аўтарамі фатаграфіі з'яўляюцца Дар'я Буракына, Надзея Бужан, Андрэй Ланкевіч, Леся Пчолка, Вольха Шукайла, Юлія Шаблоўская і Аляксандр Васуковіч.

Выстава была створаная з ініцыятывы Еўрапарламента, які 16 снежня 2020 году прысудзіў дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі прэмію імя Сахарава за праваабарончую дзейнасць. 7 сакавіка на канале Еўрапарламента будзе праведзеная трансляцыя дыскусій са стваральнікамі выставы.

Выставу можна паглядзець у галерэі «Кардэргарда» Нацыянальнага культурнага цэнтра да 25 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках