26 красавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым уступіў у стадыю паўраспаду і самаліквідацыі

29
Рэжым уступіў у стадыю паўраспаду і самаліквідацыі
ФОТА: ТАСС

Лёс Лукашэнкі будзе знаходзіцца ў руках беларускага народа.

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў піша на сайце politoboz.com, што Лукашэнка і ягоны кіроўны рэжым уваходзяць у вясновы палітычны сэзон у выключна напружаным становішчы:

- Першая і галоўная праблема для беларускіх улад - насоўванне «Вясновага наступу». Палітычны рэжым не хавае хвалявання і зараннзя абвінавачвае апанентаў рэжыму ў будучай палітычнай дэстабілізацыі.

Хваляванні ў асяроддзі кіроўнай верхавіны рэжыму зразумелыя. У наступныя некалькі тыдняў беларускія ўлады будуць праходзіць асобны тэст на выжывальнасць. Адразу скажам, што вынік тэсту прадбачыць немагчыма, бо лёс Лукашэнкі ды ягонага рэжыму будзе знаходзіцца ў руках беларускага народа, а калі больш дакладна, ён будзе вызначацца жыхарамі спальных мікрараёнаў Менска.

Палітолаг выказаў меркаванне, што Лукашэнка страціў зіму на спробы падмануць усіх - уласны народ і Маскву:

- Ці выйшла гэта ў беларускага кіраўніка? Калі б гэта былі б 1994-2000 гады, то Лукашэнка мог бы дасягнуць поспеху, але цяпер ужо 2021 год, беларускі кіраўнік выбраўся з першай хвалі беларускай рэвалюцыі траўмаваны і недабіты, страціўшы давер унутры краіны і звонку. Акрамя таго, рэжым даўно ўвайшоў у стадыю паўраспаду, так што аб'ектыўныя працэсы яго трансфармацыі і самаліквідацыі не падманеш.

Цяпер за спінай Лукашэнкі Расеі няма. Натуральна, як мы ўжо адзначылі вышэй, Лукашэнка будзе ўсімі сіламі хаваць тое, што Масква яго фактычна паставіла на «лічыльнік». Беларускі кіраўнік уваходзіць у вясну 2021 года «босым і голым».

У створаных варунках улады мабілізуюць усё, што могуць. У эканоміцы зроблены спробы спыніць рост цэн, што, вядома, з'яўляецца вар'яцтвам у краіне, якая гэтак залежыць ад імпарту. Адначасна ўведзеная сапраўдная «продразвёрстка» ў прамысловасці, калі апрыёры спусташаюцца рахункі больш-менш эфектыўных прадпрыемстваў для таго, каб, у сваю чаргу, не пакінуць без заробку работнікаў заводаў-банкрутаў. Робяцца і іншыя захады для выціскання валюты літаральна з паветра...

Акрамя таго, да Беларусі падкраўся камунальны крызіс. Нельга ж вечна жыць за кошт савецкіх вадаправоду і цепласетак. З чэрвеня мінулага года нават мікрараёны беларускай сталіцы застаецца то без вады, то без ацяплення, то без святла.

Нешта падобнае было ў Расеі на пачатку «нулявых гадоў», але Масква накіравала на рэканструкцыю ЖКГ велізарныя грошы, падмацаваўшы іх рэформамі. У Беларусі гэта немагчыма з палітычных прычын. Акрамя таго, грошай няма, і чакаць іх за Лукашэнкам бессэнсоўна.

У гэтым матэрыяле мы не закранаем трагедыю пандэміі, якая нікуды не знікла. Праўда, у лютым 2021 года раптам высветлілася, што Лукашэнка выдаткаваў на барацьбу з каранавірусам мільярд даляраў, якія ніхто не бачыў... Мэты, на якія былі выдаткаваныя такія значныя для Беларусі грошы, так і не былі выкрытыя.

Андрэй Суздаль уважае, што напрадвесні 2021 года Лукашэнка і яго рэжым апынуліся ў блакадзе:

- З аднаго боку сотні тысяч уласных грамадзян, гатовых да лютай сутычкі з рэжымам, а з другога боку - Масква.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках