26 красавiка 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: На Марсе могуць узнікаць іскры

Навукоўцы: На Марсе могуць узнікаць іскры

Амерыканскія спецыялісты правялі эксперыменты з аналагам марсіянскага пылу.

На Марсе могуць узнікаць іскры. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з ЗША, праводзячы эксперыменты ў лабараторыі з аналагам марсіянскага пылу. Праўда, гэтыя электрычныя разрады, верагодна, зусім малыя. Праца апублікаваная ў часопісе Icarus, піша сайт naked-science.ru.

Марсіянскі пыл вельмі сухі, таму пытанне пра яго электрычную актыўнасць падымаецца даўно. Гэта важна, бо можа несці патэнцыйную пагрозу для будучых місій – як касмічных апаратаў, так і людзей. Папярэднія эксперыменты ў праверцы гэтай гіпотэзы, паводле словаў аўтараў новага даследавання, пацярпелі няўдачу, паколькі часцінкі закручваліся такім чынам, што датыкаліся са сценкамі выпрабавальных камераў. Гэта было некарэктным для якіх-небудзь дакладных высноваў.

ПЫЛЬНАЯ БУРА НА МАРСЕ / © GETTY IMAGES

Акрамя таго, у многіх з іх выкарыстоўвалі матэрыялы, якіх няма на Чырвонай планеце. Навукоўцы з Арэгонскага ўніверсітэта і Універсітэта Нью-Джэрсі (ЗША) правялі свой эксперымент, прысвечаны праверцы гіпотэзы пра ўзнікненне іскраў. У якасці аналагу марсіянскага пылу яны ўзялі вулканічны попел, стварыўшы ўраганы ў лабараторыі Арэгонскага ўніверсітэта.

Абмежаванні, звязаныя з уздзеяннем на сцяну выпрабавальнай камеры, навукоўцы абышлі пры дапамозе адмысловых метадаў, у якіх выкарыстоўвалася шкляная трубка. У выніку яны высветлілі, што электрычныя разрады ў выглядзе іскраў сапраўды могуць узнікаць ва ўмовах марсіянскіх бураў.

Праўда, яны будуць невялікія і нават пры моцных пылавых бурах сур'ёзныя электрычныя разрады або маланкі наўрад ці з’явяцца. Тым больш што марсіянская атмасфера дрэнна захоўвае электрычны разрад. Каб уявіць сабе аналаг электраразраду, які можа ўзнікнуць ва ўмовах марсіянскіх бураў, патрыце паветраны шарык аб сухія валасы, а потым «прыляпіце» яго да шыбы.

Гэта значыць, марсіянскія іскры, верагодна, часцей за ўсё нават не бачныя воку – іх можна зафіксаваць толькі пры дапамозе прыбораў. Тым не менш на Чырвонай планеце, дзякуючы сухім часцінкам пылу, мабыць, шмат статычнай электрычнасці, што неабходна вывучаць, каб унікнуць непрадбачаных праблемаў для будучых місіяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках