26 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы на Данбасе перахапілі расейскі беспілотнік, які належыць ФСБ

14
Украінскія вайскоўцы на Данбасе перахапілі расейскі беспілотнік, які належыць ФСБ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беспілотнік выявілі непадалёк пазіцый воінаў ААС.

На Данбасе ўкраінскія вайскоўцы захапілі расейскі беспілотнік, які ўпаў непадалёк пазіцый воінаў ААС. Як высветлілася, БПЛА належыць ФСБ РФ. Пра гэта паведаміў журналіст Аляксандр Махаў на сваёй старонцы ў Facebook, піша «Апостроф».

Вайскоўцы паблізу сваіх пазіцый выявілі зламаны беспілотнік ворага. Выявілася, што ён зламаўся падчас палёту - у яго выйшла са строю батарэя сілкавання.

Аднак самае цікавае стала вядома пры аглядзе беспілотніка. На пашкоджанай батарэі армейцы знайшлі галаграфічную бірку з надпісам ФСБ РФ і серыйным нумарам апарата.

«Справа ў тым, што ў РФ усе дзяржаўныя закупы павінны быць маркіраванымі для прадухілення карупцыі. Таму, атрымліваецца, што гэты беспілотнік быў набыты ФСБ і адпраўлены на Данбас», - паведамілі ў сетцы.

Да ведама: Zala 421-08-M - вайсковы лёгкі беспілотнік, які здольны паглыбляцца на некалькі дзясяткаў кіламетраў у бок пазіцый ворага.

ФОТА: ЖУРНАЛІСТ АЛЯКСАНДР МАХАЎ/СТАРОНКА Ў FACEBOOK

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках