26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Ярданіі і былы кронпрынц з'явіліся разам на публіцы ўпершыню пасля спробы дзяржаўнага перавароту

Кароль Ярданіі і былы кронпрынц з'явіліся разам на публіцы ўпершыню пасля спробы дзяржаўнага перавароту
ФОТА: REUTERS

Яны ўдзельнічалі ў цырымоніі ў гонар 100 гадоў незалежнасці Хашэміцкага каралеўства.

Кароль Ярданіі Абдала II і былы кронпрынц Хамза бен Хусейн упершыню з'явіліся на публіцы разам пасля спробы перавароту ў краіне. Яны ўдзельнічалі ў цырымоніі ў гонар 100 гадоў незалежнасці Хашэміцкага каралеўства, паведамляе «Новы час».

Манарх і іншыя чальцы каралеўскай сям'і ўсклалі вянкі да мемарыялу невядомаму салдату і магільняў каралеўскіх сем'яў у палацы Рагадан у Амане. Хамза пакляўся ў вернасці каралю пасля таго, як вайскоўцы папярэдзілі яго пра дзеянні, якія, на ягоную думку, падрывалі бяспеку і стабільнасць Іарданіі.

Раней улады краіны паведамілі, што прадухілілі спробу дзяржаўнага перавароту, затрымаўшы чальца каралеўскай сям'і Шэрыфа Хасан бен Заіда, былога дарадцы караля Абдалы II і экс-міністра фінансаў Басем Авадалу.

Паводле звестак The Washington Post, усяго было затрымана блізу 20 чалавек, якіх падазраюць у спробе змовы для звяржэння караля Абдалы II. Таксама паведамлялася, што пад хатні арышт адправілі былога спадчыннага прынца Хамза бен Хусэйна. Кіраўнік Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў генерал-маёр Юсеф Хунейці аспрэчыў гэтую інфармацыю, заявіўшы, што прынца «папрасілі спыніць дзеянні, накіраваныя супраць бяспекі і стабільнасці Ярданіі».

7 красавіка кароль заявіў, што мяцяжу не будзе, а Хамза знаходзіцца «пад ягонай апекай» са сваёй сям'ёй у палацы. Паводле словаў Адбалы, гэты крызіс быў «балючым», паколькі паўстаў як унутры каралеўскай сям'і, так і па-за ёй.

Чакалася, што Хамза стане пераемнікам Абдалы ІІ на пасадзе наступнага караля Ярданіі, аднак манарх не зрабіў яго спадчыннікам у 2004 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках