26 красавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША папярэджваюць пра наступствы магчымай агрэсіі РФ у дачыненні да Украіны

11
ЗША папярэджваюць пра наступствы магчымай агрэсіі РФ у дачыненні да Украіны

Вашынгтон будзе рэагаваць.

На фоне трывожных паведамленняў пра нарошчванне расейскіх сілаў уздоўж украінскай мяжы адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна папярэджвае пра рэакцыю ў выпадку агрэсіі РФ у дачыненні да Украіны. "Прэзідэнт Байдэн вельмі выразна выказаўся пра гэта. Калі Расея будзе дзейнічаць безразважна або агрэсіўна, будуць наступствы", – заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у нядзелю, 11 красавіка, у эфіры тэлеканала NBC. Пры гэтым ён адмовіўся каментаваць здагадкі пра магчымае ваеннае ўмяшанне ЗША, паведамляе "Нямецкая хваля".

Паводле словаў Блінкена, яго "сапраўды непакояць дзеянні Расеі на мяжы з Украінай". Уздоўж мяжы цяпер засяроджана больш расейскіх сілаў, чым калі-небудзь пасля 2014 года, заявіў ён. У сувязі з гэтым Вашынгтон "знаходзіцца ў вельмі цесным кантакце і цеснай каардынацыі" з еўрапейскімі хаўруснікамі і партнёрамі, усе з якіх падзяляюць гэты непакой, адзначыў далей Блінкен.

РФ сцягвае сілы да ўкраінскай мяжы

У пачатку красавіка з'явіліся паведамленні пра тое, што Масква сцягвае войскі да мяжы з Украінай. Паводле звестак СМІ, там назбіралася блізу чатырох тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Канцэнтрацыю войскаў на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама ў анэксаваным Крыме кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу афіцыйна патлумачыў "кантрольнымі праверкамі".

ЕЗ і ЗША да гэтага не аднойчы заяўлялі пра ўсебаковую падтрымку Кіева. У аўторак, 6 красавіка, у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг запэўніў яго ў "цвёрдай падтрымцы" альянсам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) у тэлефоннай размове з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным заклікала яго спыніць нарошчванне войскаў на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках