26 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі пастанавілі зліць у мора радыеактыўную ваду з АЭС «Фукусіма»

5
У Японіі пастанавілі зліць у мора радыеактыўную ваду з АЭС «Фукусіма»
фота: AP

Жыхары краіны пратэстуюць.

Японія, насуперак пратэстам грамадскасці і суседніх дзяржаў, мае намер зліць у мора апрацаваную радыеактыўную ваду, назапашаную на атамнай электрастанцыі "Фукусіма" пасля буйной аварыі ў сакавіку 2011 года. Урад прэм'ер-міністра Японіі Ёсіхідэ Сугі ў аўторак, 13 красавіка, прыняў адпаведную пастанову, патлумачыўшы яе нястачай месца для сховішчаў з радыеактыўнай вадой на тэрыторыі разбуранага ўчастка АЭС на паўвыспе Хансю, паведамляе dw.com.

З дапамогай гэтай вады кампанія-аператар Tэpco астуджвае тры атамныя рэактары, дзе пасля катастрафічнага цунамі і землятрусу 11 сакавіка 2011 гады адбылося расплаўлення паліўных стрыжняў. У выніку гэтай буйной аварыі тады загінулі амаль 20 чалавек. На тэрыторыі АЭС ужо сабралася больш за адну тысячу гіганцкіх кантэйнераў 1,2 млн л радыёактыўнай вады.

Месца для захоўвання кантэйнераў будзе вычарпанае ў 2022 годзе, заяўляе Tэpcа. Мясцовыя чыноўнікі і шэраг экспэртаў, аднак, сцвярджаюць адваротнае. Tэpcа плануе прыступіць да зліву вады ў акіян праз два гады.

Пагроза для экалогіі

Радыёактыўная вада, назапашаная на тэрыторыі АЭС "Фукусіма" апрацоўваецца, аднак з яе немагчыма выдаліць трыцій. Урад і Tэpcа заяўляюць, што трыцій у невялікіх колькасцях не нясе пагрозы для здароўя чалавека. У той жа час Грамадская камісія атамнай энэргетыкі ў Токіё падкрэслівае, што трыцій - усё ж радыеактыўны матэрыял і таму не павінен патрапіць у навакольнае асяроддзе.

Многія японцы, змагары экалогіі і мясцовыя рыбакі катэгарычна пярэчаць супраць запланаванага зліву вады з "Фукусімы" ў мора. Устурбаванасц з нагоды планаў Японіі выказалі Кітай і Паўднёвая Карэя. Японскі амбасадар быў выкліканы ў МЗС у Сеуле, паведаміў паўднёвакарэйскі тэлеканал YTN. У той жа час Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што пастанова ўрада Японіі была прынятая празрыста, і Токіё, відавочна, абрала варыянт, які адпавядае міжнародна прызнаным стандартам у сферы атамнай бяспекі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках