26 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускіх метэастанцыях абноўлена адразу шэсць тэмпературных рэкордаў

На беларускіх метэастанцыях абноўлена адразу шэсць тэмпературных рэкордаў

Рэкорды былі зафіксаваныя 11 і 13 красавіка.

Шэсць тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях 11 і 13 красавіка, піша сайт naviny.by.

Дзякуючы вельмі цёпламу надвор'і 11 красавіка абнавіліся максімумы ў Докшыцах - плюс 18,9 градуса (было 18,5 у 2015 годзе), Лынтупах - 19,2 (18,7 у 2015-м), Ашмянах - 19,6 (18,6 тады ж) і Сянно - 20 (17,7 у 1977-м). Паўтарыліся экстрэмумы ў Бярэзінскім запаведніку (19,8 у 2015 годзе) і Валожыне (19,5 тады ж).

13 красавіка ўпалі рэкорды ў Верхнядзвінску - 20,2 (19,3 у 1991 году) і Докшыцах - 20,6 (19 у тым жа годзе). Пры гэтым з-за атмасферных франтоў на захадзе і ўсходзе і сонечнага надвор'я ў цэнтры (па лініі поўнач - поўдзень) адзначаліся вялікія кантрасты тэмператур. Калі на ўсходзе Берасцейскай вобласці было вышэй за 20 градусаў (21,4 у Пінску), то на захадзе - усяго 6-7 (5,7 у Высокім).

Такая карціна назіралася ў Гарадзенскай вобласці: 5,4 градуса вышэй за нуль у абласным цэнтры да 14,6 у Наваградку.

14 красавіка будзе ад плюс 4 на захадзе да 17 градусаў на паўднёвым усходзе, прагназуе Белгідрамет.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках