26 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сканцэнтравала ля ўкраінскай мяжы больш за 100 тысячаў вайскоўцаў

30
Расея сканцэнтравала ля ўкраінскай мяжы больш за 100 тысячаў вайскоўцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Андрэй Таран расказаў, што Расея прадаўжае канцэнтраваць свае войскі ля ўкраінскай мяжы. Паводле ягоных словаў, Расея размясціла паблізу Украіны больш за 100 тысячаў сваіх вайскоўцаў.

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні падкамітэта Еўрапарламента ў пытаннях бяспекі і абароны, паведамляе РБК.

Як адзначыў Таран, паўночна-ўсходні накірунак дагэтуль застаецца пагрозлівым, паколькі Расея прадаўжае перамяшчаць туды свае падраздзяленні з іншых рэгіёнаў.

"Экспедыцыйныя разгортванні і агульная магутнасць расейскіх войскаў, якія цяпер сканцэнтраваныя ўздоўж украінскай мяжы, дасягае 56 тактычных групаў батальённага ўзроўню са 110 тысячамі вайскоўцаў", – сказаў ён.

Міністр дадаў, што расейцы ўзмацняюць свае баявыя падраздзяленні ў Заходняй і Паўднёвай ваенных акругах і разгортваюць там перадавое аператыўнае камандаванне.

Нагадаем, да гэтага Таран папярэдзіў пра пагрозу нападу Расеі на Украіну з боку акупаванага Крыму. Міністр расказаў у Еўрапарламенце, што Расея перакінула ў Крым 42 тысячы вайскоўцаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках