26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка выкрадзенага ў Маскве беларуса з пашпартам ЗША распавяла пра спробы разабрацца ў справе мужа

5
Жонка выкрадзенага ў Маскве беларуса з пашпартам ЗША распавяла пра спробы разабрацца ў справе мужа
ЮРАСЬ ЗЯНКОВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Жонка Юрася Зянковіча ўжо кантактавала з прадстаўнікамі амэрыканскай амбасады ў Менску.

Алена Дзянісавец, жонка затрыманага ў Маскве амерыканскага адваката беларускага паходжання Юрася Зянковіча, мае намер адмовіцца ад паслуг дзяржаўнага абаронцы і наняць іншага адваката. Юрысту, які цяпер прадстаўляе інтарэсы ейнага мужа, яна не давярае. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю "Радыё Свабода".

Адвакат сам патэлефанаваў Дзянісавец, прадставіўся і пацвердзіў, што Зянковіча затрымалі ў Маскве. Паводле ягоных слоў, цяпер Зянковіч знаходзіцца ў статусе падазраванага, але пры гэтым артыкул, паводле якога распачатая крымінальная справа, назваць адмовіўся.

"Сказаў, што дэталі паведаміць не можа", - распавяла Дзянісавец. Пра тое, што яе мужа падазраюць у тэрарызме, ёй раней казалі супрацоўнікі маскоўскага гатэля, якія бачылі, як затрымлівалі Зянковіча.

Акрамя таго, Дзянісавец збянтэжыла, як адвакат апісаў стан ейнага мужа.

"З ягоных словах, выглядае Юра выдатна. Кажа, паголены, ружовы, свежы. Калі так кажуць, то чалавек хлусіць, я думаю. У Юрася там няма ніякіх рэчаў, і яму кожны дзень трэба прымаць таблеткі ад ціску", - адзначыла жонка Зянковіча.

Зянковіч быў затрыманы амаль адначасова з палітолагам Аляксандрам Фядутам і старшынём партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. Прычым Фядуту затрымалі як мяркуецца таксама ў Маскве. Дзянісавец не ведае, ці планаваў ейны муж сустракацца з палітолагам, але знаёмыя яны былі.

"Юрась даўно ў БНФ, якую ўзначальвае Кастусёў. Ён з партыі не выходзіў, ён жа палітык. Але я не ведаю, ці планаваў ён з імі сустракацца", - кажа Дзянісавец.

Яна таксама нагадала, што ў Маскве Зянковіч быў у справах бізнэсу. Дзянісавец ужо кантактавала з прадстаўнікамі амбасады ЗША ў Менску. Паводле ейных слоў, дыпламаты маюць намер дамагацца сустрэчы з затрыманым. У Зянковіча два грамадзянствы - Беларусі і ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках