26 красавiка 2024, Пятніца, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыклад Менскага малаказавода паказвае, што можна перамагаць»

15
«Прыклад Менскага малаказавода паказвае, што можна перамагаць»
фота: tut.by

Двоечнікі і троечнікі з улады сякуць сук, на якім сядзяць.

Утварыўся вельмі добры момант для працы з рабочым рухам, ад гэтай тэмы моцна нервуюцца грамадзяне на селектарных і іншых нарадах, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Людзей звальняюць (дакладней прымушаюць пісаць заяву са згоды старон). Каго праз пенсійны ўзрост, каго за ўдзел у пратэстах, каго за дрэнны зрок. І людзі ціхенька і пакорліва сыходзяць, як быццам толькі і чакалі гэтага моманту. Стоп!

Паважаныя рабочыя, у вас ёсць правы! Не пішыце ніякіх заяў з уласнага жадання ці са згоды старон. Хочуць звальняць - хай звальняюць, але выплачваюць кампенсацыю. Так, будуць палохаць арыштам і ціснуць на спагаду. Але чаго вам баяцца? Вас ужо выганяюць на вуліцу, незалежна ад таго, які вы спецыяліст. Змагайцеся за сябе! Прыклад Менскага малаказавода паказвае, што немагчыма звольніць усіх адразу. А прыклад дармаедскага дэкрэта паказвае, што народ трэба слухаць і чуць.

Калі вас усё ж звольнілі, раскажыце краіне, што напраўду адбываецца на вашым прадпрыемстве. Не сорамна, што дрэнна не толькі ў Рагачове, Лельчыцах і Кобрыне. Дрэнна ўсёй краіне, бо яе за горла трымаюць сінія пальцы, якія ўжо счарнелі.

СМІ пісалі пра скарачэнні на «Белмедпрэпаратах» і ў сферы ЖКГ. Даходзяць звесткі пра звальненні на «Камунарцы» і ў менскім аэрапорце. Ваўкалакі з «палаца» баяцца праўды і святла. Інфармацыйны фронт цалкам за намі.

Тактыка рэжыму зразумелая - выпаленая зямля. Двоечнікі і троечнікі не разумеюць, што сякуць сук, на якім сядзяць. Самі яны могуць толькі праядаць і пераразмяркоўваць.

Адсутнасць пазітыўнага парадку - галоўная праблема «дзеда» і ваўкалакаў. Ім папросту няма чаго прапанаваць.

На гэтым фоне вельмі кантрасна глядзелася б нарошчванне дапамогі пацярпелым ад дзеянняў рэжыму: юрыдычнай, фінансавай, проста чалавечай.

Наша сіла ў салідарнасці. Улада баіцца гэтага і таму ўсяляк спрабуе нас раз'яднаць. Не паддавайцеся на гэтыя правакацыі. Хай будзе з намі сіла.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках