26 красавiка 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар у Нямеччыне: Украіне давядзецца падумаць пра ядзерны статус, калі яе не прымуць у NATO

13
Амбасадар у Нямеччыне: Украіне давядзецца падумаць пра ядзерны статус, калі яе не прымуць у NATO

Краіна мае патрэбу не толькі ў салідарнасці Захаду, але і ў самых сучасных сістэмах узбраення.

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік заклікаў Захад даць Украіне сучаснае ўзбраенне і неадкладна прыняць яе ў NATO, інакш на парадак дня выйдзе пытанне аднаўлення ядзернага статусу

Такую заяву ён зрабіў у эфіры галоўнай нямецкай радыёстанцыі Deutschlandfunk у чацвер.

"Паводле нашых звестак, амаль 90 000 (расейскіх. - Рэд.) вайскоўцаў, а таксама іх узброеныя сістэмы былі сцягнутыя да мяжы і ў раён акупаванага Крыма і Данбаса. Гэта разгортванне - не проста гульня мускуламі... Мы маем справу з самым буйным перамяшчэннем войскаў у Расеі з часу Другой сусветнай вайны", - заявіў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што каб абараніць сябе, Украіна мае патрэбу не толькі ў салідарнасці Захаду, але і ў самых сучасных сістэмах узбраення.

"Нам патрэбны не толькі добрыя словы. Нам патрэбная вайсковая падтрымка... Нам патрэбныя сучасныя сістэмы ўзбраення, каб умацаваць нашу абараназдольнасць", - заявіў украінскі дыпламат.

З ягоных слоў, без падтрымкі і санкцый, уведзеных пасля анэксіі Крыма і падчас вайны на Данбасе, Украіна, мабыць, не выжыла б за апошнія сем гадоў, але гэтага ўсё яшчэ недастаткова. "Цяпер нам таксама патрэбныя сур'ёзныя крокі. Нямеччына з'яўляецца чацвёртым па велічыні экспарцёрам зброі ў свеце, і я мяркую, што Федэратыўная рэспубліка таксама магла б адмовіцца ад гэтай маралізатарскай палітыкі", - сказаў пасол.

Мельнік таксама намагаў на тым, што Украіна павінна неадкладна стаць сябрам NATO, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі. Інакш Кіеву давядзецца вярнуць на парадак дня пытанне ядзернага статусу.

"Мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб заўтра ці паслязаўтра Пуцін нас не захапіў. Адзінай магчымасцю для гэтага з'яўляецца тое, каб Украіна нарэшце стала сябрам NATO. Калі б Украіна была чальцом NATO ў 2014 годзе .. да анэксіі і гэтай жудаснай вайны на ўсходзе справа ніколі б не дайшла", - сказаў ён.

"Ва Украіны няма іншага выбару: альбо мы з'яўляемся часткай звязу, такога як NATO і робім свой унёсак, каб гэтая Еўропа стала мацнейшай, ці тады ў нас застаецца адзіная опцыя - узбройвацца самім і, магчыма, зноў падумаць пра ядзерны статус. Як інакш мы можам гарантаваць нашу абарону?" - рэзюмаваў дыпламат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках