26 красавiка 2024, Пятніца, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоп аддзялення банка ў Тбілісі: нападніка затрымалі, закладнікаў вызвалілі

Захоп аддзялення банка ў Тбілісі: нападніка затрымалі, закладнікаў вызвалілі

Усіх закладнікаў бяспечна перавезлі ў аддзяленне паліцыі.

У Тбілісі паліцыя затрымала мужчыну, які ўварваўся ў аддзяленне «Банка Грузіі» і захапіў закладнікаў.

Як паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Interpressnews, пра гэта заявіў начальнік дэпартамента патрульнай паліцыі Ваша Сірадзе.

«У выніку актыўных аператыўных дзеянняў праваахоўнікаў, нападнік быў затрыманы, а закладнікі вызваленыя. Ніхто не пацярпеў. Усіх закладнікаў бяспечна перавезлі ў аддзяленне паліцыі», - паведаміў ён.

Сірадзе дадаў, што следчыя дзеянні яшчэ працягваюцца і з розных прычын паліцыя не гатовая паведамляць ні дакладную колькасць закладнікаў, ні іншыя дэталі.

Пра матывы нападніка не паведамлялі.

Станцыю метро побач з месцам падзей ужо адкрылі.

Нагадаем, пра інцыдэнт стала вядома ўдзень 16 сакавіка. Мужчына захапіў закладнікаў у аддзяленні банка каля станцыі метро «Авлабари».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках