10 траўня 2021, панядзелак, 11:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абвінаваціў у замаху на сябе ЦРУ, ФБР і Фядуту

287
Лукашэнка абвінаваціў у замаху на сябе ЦРУ, ФБР і Фядуту

Пра гэта ўраджэнец Шклоўшчыны заявіў на суботніку.

Падчас суботніка ў сябе на радзіме ў Александрыі Лукашэнка расказаў, за што нібыта затрымалі палітолага Аляксандра Фядуту, палітыка Рыгора Кастусёва і юрыста Юрыя Зянковіча. Паводле ягоных слоў, яны былі датычныя да «планавання замаху на яго сыноў», піша tut.by.

- У планах - захоп дзіцяці, аднаго, другога, як атрымаецца... «Пасадзім у склеп» ... Дарэчы, у Гомельскай вобласці і склеп падрыхтавалі.

Фото Гомельского областного управления МЧС

Мы затрымалі групу. Яны нас прывялі, паказалі, як гэта ўсё планавалі. Я маўчаў. Затым мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў - хутчэй за ўсё ЦРУ, ФБР, не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў. Мы выявілі іх жаданне з'явіцца ў Менск і заняцца арганізацыяй замаху на мяне і дзяцей, - распавёў узурпатар.

Паводле ягоных слоў, Менск праз адпаведныя каналы папярэдзіў пра гэта Маскву, «каб былі ў тэме».

- Крый Божа, адказ будзе самым жорсткім. Іх захапілі ў Маскве. З ЗША прыляцела агентура, нейкі Зянковіч. Мы іх адсочвалі, назіралі за імі. Яны баяліся сюды ехаць пасля таго, як мы затрымалі некалькі груп, якія зброю ўжо сюды звезлі, у схованкі схавалі. А яны з'ехалі ў Маскву. Хто ж там быў яшчэ? Наш жа ж там быў...

- Фядута, - падказалі яму дзяржаўныя журналісты.

- Потым сталі шырэй глядзець, Кастусёў з'явіўся. У меншай ступені, ён у Маскве не быў, мы выйшлі на яго тут. І шэраг іншых, працягнуў Лукашэнка.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».