26 красавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта цугцванг, Таракану час уцякаць

31
Гэта цугцванг, Таракану час уцякаць

Нешта пайшло не так.

Вернемся да візіту Мішусціна ў Менск. Паводле першапачатковага плану візіт планаваўся даўжэй, чым на некалькі гадзінаў. Але нешта пайшло не так, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк»

Мішусцін быў на сустрэчы нават без нататніка, чаго не скажаш пра прадстаўнікоў хунты. Правільна. Навошта апускацца ў дэталі з нелегітымным, чый подпіс пад дакументамі не каштуе паперы і чарніла, а плынь шызоіднай свядомасці можа звесці з глузду любога суразмоўцу? Тыя самыя Нік і Майк нервова паляць ад сусветнай змовы з мэтай ліквідацыі дзеда рукамі Фядуты, Кастусёва з санкцыі найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва ЗША... А-а-а!.. Дзе Берлін?

Гучных заяваў для прэсы не было. 500 мільёнаў плаўна адсунуліся на канец чэрвеня (а рэжым іх ужо ў першым квартале асвоіў).

Замест гэтага дзед нарэшце вызначыўся са сваімі планамі на суботнік і паехаў туды на малую радзіму – у Александрыю. У некалькіх населеных пунктах Менскай вобласці, у якіх таксама рыхтаваліся да суботніку з удзелам аграфюрэра, уздыхнулі з палёгкай і парвалі не адзін баян з радасці.

Гэта яшчэ і псіхалогія. Мы ўжо пісалі, што рэжым «у доміку». Цяпер вось трэба яшчэ пад коўдру схавацца, супакоіцца і пераседзець, зарадзіцца энэргіяй. Гэта таксама становіцца характэрным рытуалам для няўпэўненых у сабе людзей, з’яўляецца схільнасць да містыцызму – трэба наведваць месцы сілы, піць ваду з гаючых крыніцаў. Толькі вось ужо не атрымаецца. Цугцванг патрабуе дзеянняў.

Тым больш, што 22 красавіка ў другой палове дня на дыван у Маскву. А там што? Прадаць сябе як гаранта выканання дарожных картаў, расцягнутага на 3-4 гады на штыках і расейскіх датацыях – так сабе ідэя для Крамля, а для беларускага грамадства – тым больш. Увогуле – час... Проста валіць.

Рэжым не мае перспектываў. Рэжыму няма месца ў цывілізаваным свеце. Ён страціў чэмпіянат свету ў хакеі і яшчэ шэраг спартовых спаборніцтваў. Агратрэш не пусцілі на Еўравізію. На аграгламур у Віцебск ехаць ніхто не хоча. У краіне два непрызнаныя "прэзідэнты" з адным прозвішчам.

А на дварэ вясна і наперадзе дзень Перамогі – 9 траўня. Нагадваем, што гэта народнае свята. І нам з вамі ёсць кім ганарыцца. Нашы бацькі і дзяды кавалі перамогу над фашызмам. Сіняпалы пра сваю радню такога сказаць не можа, хоць і спрабаваў нешта там плесці пра бацьку, які загінуў «на калчакоўскіх франтах». Атрымалася няёмка. З дзедам – увогуле бяда.

Рэжым жа настолькі спалохаўся, што нават парад 9 траўня праводзіць не будзе. Правільна, няма чаго акупацыйнаму рэжыму святы ладзіць на партызанскай тэрыторыі.

А мы – мы ў сябе дома. І гэты будзе наш дзень. І наш салют.

«Перамаглі фашызм – пераможам і лукашызм», – як трапна адказаў сапраўдны беларус у аўтобуснай сварцы з ябацькам.

Вялікі канцлагер «Беларусь» прадаўжае развальвацца і ехаць на сметнік гісторыі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках