26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Даследнікі зафіксавалі калону тэхнікі пскоўскіх дэсантнікаў у Крыме

19
Відэафакт: Даследнікі зафіксавалі калону тэхнікі пскоўскіх дэсантнікаў у Крыме

Сталі вядомыя падрабязнасці пра перакінуты на акупаваны паўвостраў кантынгент.

Спецыялісты групы Conflict Intelligence Team (CIT), якія першымі паказалі разгортванне вялізнага лагера расейскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы, вывучылі відэа з эшалонамі дэсантнай тэхнікі РФ на паўночным усходзе акупаванага Крыма. Напрыклад, на станцыі Ніжнягорская.

Яны прыйшлі да высновы, што яна належыць 104-му дэсантна-штурмавому палку 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі арміі Расейскай Федэрацыі, а менавіта так званым пскоўскім дэсантнікам. Пра гэта следчыя CIT расказалі ў каментары "Крым.Реалии".

"Мы і іншыя даследнікі таксама назіралі, напэўна, больш за 10 падобных эшалонаў, якія ішлі з Пскова менавіта ў Сімферопаль. Гэта быў танкавы батальён гэтай дывізіі, іншыя падраздзяленні гэтай жа дывізіі", – растлумачыў Кірыл Міхайлаў.

Паводле ягоных словаў, адлегласць ад чыгуначнай станцыі Ніжнягорская на паўвостраве, дзе здымалі эшалон з расейскім дэсантным узбраеннем, складае прыкладна 100 кіламетраў – калі ехаць па аўтадарогах да адмінмяжы з Херсонскай вобласцю паблізу вёскі Атамань. А таксама больш за 150 кіламетраў, калі рухацца па аўтадарогах у кірунку Чаплінкі на Херсоншчыне.

У CIT параўналі відэа эшалона пад Псковам, якое раней выклалі карыстальнікі Tik-Тоk, з кадрамі, знятымі на станцыі Ніжнягорская.

"Мы паглядзелі ўважліва на гэты эшалон, і высветлілася, што тэхніка размешчаная ў аднолькавым парадку ў Пскове і на гэтай станцыі. Адзіная розніца, на апошняй прычапілі яшчэ некалькі пасажырскіх вагонаў і вагонаў для тэхнікі. Гэта значыць, гэта ўжо, напэўна, для перавозкі асабовага складу. Менавіта так мы і даказалі, што гэта адзін і той эшалон", – расказаў Міхайлаў.

Даследнік CIT дадаў, што на вагонах у Крыме можна было ўбачыць баявыя машыны дэсанту БМД-4М і дэсантныя бронетранспарцёры БТР-Д. Ён падкрэсліў, што ўсё гэта – новая дэсантная тэхніка.

"Таксама там былі зенітна-ракетныя комплексы Страла-10 і сродак радыёэлектроннай барацьбы Інфаўна. Гэта дастаткова новы комплекс, іх усяго 12 па ўсёй Расеі, і ўсе яны на ўзбраенні дэсантных частак", – падкрэсліў Міхайлаў.

Нагадаем, што расейскія следчыя з Conflict Intelligence Team, якія засеклі новы палявы лагер расейскай арміі непадалёк ад украінскай мяжы, мяркуюць, што цяперашнія перамяшчэнні вайскоўцаў РФ каля Украіны самымі буйнымі з часоў баёў за Дзябальцава зімой 2015 года.

Месца пад Варонежам атрымалася знайсці з дапамогай відэазапісаў мясцовых жыхароў. Пазней лагер войскаў Расеі ля мяжы Украіны паказалі са спадарожніка, а таксама прадэманстравалі іншыя шматлікія фотадоказы.

Здымачная група брытанскага тэлеканала Sky News паказала знутры лагер расейскіх войскаў пад Варонежам (РФ) і на чыгуначнай станцыі Маслоўка.

У Астраханскай вобласці Расеі заўважылі калону БТР-80 з белымі "палосамі ўварвання". Такія савецкія войскі наносілі і падчас халоднай вайны, калі сутыкаліся з спаборнікамі, якія выкарыстоўвалі ідэнтычную тэхніку вытворчасці СССР.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках