26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BIld: Крэмль збірае звесткі пра вайсковаабавязаных расейцаў

10
BIld: Крэмль збірае звесткі пра вайсковаабавязаных расейцаў

Пазначаецца наступны этап эскалацыі на мяжы з Украінай?

Паводле слоў вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежнай палітыцы Жазэпа Барэля, Расея размясціла на мяжы з Украінай і на анэксаванай паўвыспе Крым ужо больш за 150 тысяч жаўнераў, піша нямецкі таблоід Bild.

Паводле інфармацыі Bild, цяпер пазначаецца наступны этап эскалацыі: мільёны дарослых расейцаў (мужчын і жанчын) павінны паведаміць мясцовым уладам аб сваім «статусе вайсковаабавязанага» (аб прыдатнасці да вайсковай службы, нумары вайскова-ўліковай спецыяльнасці ды іншае). У апошнія дні былі разасланыя адпаведныя паведамленні і электронныя лісты.

У часы халоднай вайны падчас супрацьстаяння блокаў гэтая працэдура ўважалася ў Савецкім Саюзе за папярэдні этапам мабілізацыі, піша выданне.

Нагадаем, раней Расейская Федэрацыя пачала чарговую незаконную кампанію набору ў акупаваным Крыме. Еўрапейскі Звяз ужо асудзіў яе і назваў парушэннем міжнароднага гуманітарнага права.

Пры гэтым у Міністэрстве замежных спраў Украіны расцэньваюць незаконную кампанію набору сярод украінцаў у Крыме як вайсковае злачынства.

Акрамя таго, як паведамляе ўкраінская выведка, на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей расейскія тэрарысты хочуць правесці чарговы набор, адной з прычын якога называюць страты сярод наймітаў РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках