26 красавiка 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі правялі маштабную аперацыю для затрымання прарасейскіх наймітаў, якія ваявалі на Данбасе

11
У Чэхіі правялі маштабную аперацыю для затрымання прарасейскіх наймітаў, якія ваявалі на Данбасе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: CTK

Іх курыравалі супрацоўнікі амбасады РФ.

Уночы з аўторка на сераду Нацыянальны цэнтр процідзеяння арганізаванай злачыннасці Чэхіі (NCOZ) правёў шырокамаштабную аперацыю, падчас якой былі затрыманыя не менш за пяць чэхаў, якія былі чальцамі ваенізаваных фармаванняў і, як падазраюць, ваявалі на Данбасе на баку прарасейскіх баевікоў.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта стала вядома чэшскім выданням Respekt І Aktuálně.cz.

Затрыманых падазраюць у тым, што яны выязджалі або арганізоўвалі паездкі грамадзян Чэхіі ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку прарасейскіх баевікоў.

Са слоў аднаго з падазраваных, затрыманымі кіравалі супрацоўнікі ГРУ, якія працавалі ў расейскім пасольстве ў Празе і днямі высланыя з Чэхіі, піша Aktuálně. "Не выключана, што яны кантактавалі з некаторымі дэпартаванымі расейскімі дыпламатамі, фактычна чальцамі ГРУ", - адзначае выданне Respekt.

У маштабнай аперацыі па ўсёй краіне ўзялі ўдзел сотні паліцэйскіх. Са звестак рэдакцыйных крыніц, паліцыя баялася, што падазраваныя будуць абараняцца ад прымусовага арышту. Многія з іх дома маюць легальную зброю.

"Што тычыцца вашага пытання, я магу толькі сказаць, што сёння нашае ведамства вядзе крымінальную справу. Я не магу даць больш падрабязную інфармацыю, бо Вярхоўная пракуратура ў Празе мае права даваць інфармацыю ў крымінальных працэсах", - пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік NCOZ Яраслаў Ібегей.

У Чэхіі некалькі чалавек паўсталі перад судом з моманту пачатку канфлікту на Данбасе за ўдзел у баях на баку прарасейскіх баевікоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках