26 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Небяспечнае яблычнае павідла з РФ прадавалі ў Магілёве

8
Небяспечнае яблычнае павідла з РФ прадавалі ў Магілёве
ФОТА: PIXABAY

Яго забаранілі ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі рэспублікі.

Яблычнае павідла з небяспечнымі кансервантамі ў складзе знайшлі ў продажы ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

«Пры праверцы аднаго з прыватных прадпрыемстваў абласнога цэнтра ў продажы было выяўлена яблычнае павідла расейскай вытворчасці. Было ўстаноўлена, што гэтая прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» і ТР МС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў» у бяспецы», - распавялі ў інспекцыі, паведамляе БелТА.

Экспэрты вывучылі гэта павідла і высветлілі, што ў яго складзе ёсць харчовая дабаўка (сарбінавая кіслата ў колькасці 0,24 г/кг), гэта недапушчальна для павідла з утрыманнем цукру больш за 5 г на 100 г. Фактычнае ўтрыманне масавай долі цукрозы паводле вынікаў выпрабаванняў склала 11,3%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках