26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх дыпламатаў выслалі ўсе краіны Балтыі

21
Расейскіх дыпламатаў выслалі ўсе краіны Балтыі

Пастанова прынятая ў знак салідарнасці з Чэхіяй.

Літва прызнала двух расейскіх дыпламатаў персонамі нон-грата, Латвія і Эстонія прызналі персонамі нон-грата па аднаму дыпламату з салідарнасці з Чэхіяй.

«На знак салідарнасці з нашымі чэшскімі хаўруснікамі і праз парушэнні Венскай канвенцыі Латвія прыняла пастанову аб высылцы расейскага дыпламата, Латвія не пацерпіць падрыўной дзейнасці на сваёй тэрыторыі, а таксама на тэрыторыі сваіх партнёраў і хаўруснікаў», - напісаў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс у Твітэры.

Літва заявіла, што выказвае падтрымку дзеянням Чэхіі «ў адказ на бамбаванні 2014 года і неадэкватны адказ Расеі». Пра гэта гаворыцца на сайце МЗС Літвы.

МЗС Эстоніі таксама вышле аднаго супрацоўніка расейскай амбасады, паведамляе Reuters.

18 красавіка Чэхія выслала з краіны 18 расейскіх дыпламатаў праз датычнасць расейскіх спецслужбаў да выбуху на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе. Паводле версіі чэшскіх праваахоўнікаў, дыверсію маглі ўчыніць двое расейцаў Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Яны абвешчаныя ў вышук.

Выбухі ў Врбетыцэ адбыліся 16 кастрычніка і 3 снежня 2014 года. У выніку інцыдэнтаў загінулі два чалавекі. Мясцовыя СМІ пісалі, што на складах, якія выбухнулі, боепрыпасы захоўвала ў тым ліку чэшская фірма CZ Hermex, якая пастаўляла зброю ва Украіну.

Пятрова і Башырава Вялікая Брытанія ў 2018 годзе абвінаваціла ў атручванні былога афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Солсберы. Пазней СМІ высветлілі, што за гэтымі імёнамі хаваюцца афіцэры ГРУ Аляксандр Мішкін і Анатоль Чапіга.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках