26 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактары сайта Саюза палякаў вымушана пакінулі Беларусь

4
Рэдактары сайта Саюза палякаў вымушана пакінулі Беларусь

Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік з'ехалі праз пагрозу арышту.

Рэдактары сайта Саюза палякаў ZnadNiemna.pl - журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік - вымушана пакінулі Беларусь праз пагрозу арышту і адабрання з іх сям'і малалетняга сына, паведамляецца на сайце Саюза ў чацвер, 23 красавіка. Са слоў Анджэя Пісальніка, 14 красавіка яму заявілі ў пракуратуры Горадні, што яго дзейнасць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі і ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці паводле артыкула аб распальванні нацыянальнай варожасці і рэабілітацыі нацызму.

Прэтэнзіі Пісальніку, з ягоных слоў, выставілі за каментары польскім сродкам масавай інфармацыі аб тым, што беларускія дзяржаўныя СМІ вядуць шырокамаштабную прапагандысцкую атаку супраць Польшчы і палякаў. Ён таксама параўноўваў пераслед польскіх актывістаў у Беларусі з пераследам палякаў у сталінскую эпоху. Уладам не спадабаліся і словы Пісальніка, што праверкі пракуратуры ў цэнтрах навучання польскай мове і збор звестак выкладчыкаў ствараюць атмасферу запалохвання і накіраваны на тое, каб беларусы менш вывучалі польскую мову.

На наступны дзень пасля выкліку ў пракуратуру Пісальніка і яго жонку адвезлі на допыт у Следчы камітэт у Менску. Іх 11-гадовы сын Марцін застаўся дома адзін без нагляду. Мужа і жонку дапытвалі як сведак у крымінальнай справе Саюзу палякаў. Пасля допыту, які доўжыўся цэлы дзень, Пісальніка адвезлі назад у Горадню, даўшы зразумець, што іх статус у справе можа змяніцца, паведамляў журналіст. Пасля гэтага сям'я наважыла пакінуць Беларусь, каб пазбегнуць арышту і засцерагчы дзіця. Пісальнікі плануюць працягваць дзейнасць сайта.

Генпракуратура Беларусі 25 сакавіка паведаміла пра распачынанне ў дачыненні да старшыні Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 130 КК (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама ў рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб). Фігурантам пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго паводле гэтага артыкула раней было затрымана пяць прадстаўнікоў Саюза палякаў. Акрамя Анжалікі Борыс гэта Андрэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава. Ціску падвяргаюцца таксама польскія адукацыйныя цэнтры - у іх праводзіліся праверкі, а польская школа ў Берасці была ліквідаваная. Польскія ўлады абвінавачваюць Беларусь у пераследзе палякаў па этнічнай прыкмеце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках