26 красавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце зроблена амаль 1 млрд COVID-прышчэпак

3
У свеце зроблена амаль 1 млрд COVID-прышчэпак

Больш за ўсё зроблена ў ЗША.

У свеце зроблена ўжо 966 млн прышчэпак ад каранавіруса. Больш за ўсё прышчэпак было зроблена ў Злучаных Штатах.

Пра гэта сведчаць звесткі Bloomberg.

Паводле звестак агенцтва, тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса зараз складаюць блізу 16 млн прышчэпак у дзень. Такім чынам, парог у 1 млрд будзе пераадолены ў гэтыя выходныя.

Аднак нават у гэтых умовах, каб дасягнуць узроўню ў 10 млрд прышчэпак, што будзе азначаць вакцынацыю блізу 75% насельніцтва планеты, патрэбны 21 месяц.

Цяпер уведзена дастаткова доз, каб цалкам вакцынаваць 6,3% насельніцтва свету, аднак размеркаванне прэпаратаў было нераўнамерным.

Больш за ўсё прышчэпак было зроблена ў Злучаных Штатах. На сённяшні дзень там увялі 219 мільёнаў доз. За апошні тыдзень у ЗША ўводзілі ў сярэднім 2,95 мільёна доз у дзень.

Нагадаем, 21 красавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў, што ў ЗША зрабілі 200 млн прышчэпак ад каранавіруса за 92 дні яго прэзідэнцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках