12 траўня 2021, Серада, 13:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўдалы запуск ракеты з расейскага фрэгата трапіў на відэа

47
Няўдалы запуск ракеты з расейскага фрэгата трапіў на відэа

Падчас правядзення тэставання карабля адбыўся казус.

Вайскова-марскія сілы Расеі правялі няўдалы пуск крылатай ракеты «Калібр». Пра гэта паведамляе «Украінскі мілітарны партал».

Пуск крылатых ракет павінен быў адбыцца ў рамках завадскіх выпрабаванняў карабля. Некалькі дзён таму «Маршал Шапашнікаў» вярнуўся ў склад Ціхаакіянскага флоту пасля правядзення рамонту і мадэрнізацыі.

Падчас правядзення тэставання карабля адбыўся казус. Пасля вылету ракеты «Калібр-НК» з шахты, яе траекторыя парушылася. І яна ўпала ў мора побач з самім караблём. Паведамляецца, што гэта была тэставая ракета, а не рэальны баявы ўзор.

Акрамя гэтых запускаў карабель правёў артылерыйскія стрэльбы, пускі ракет па паветраных цэлях, тарпедамі і бомбамі.

У рамках мадэрнізацыі былі замененыя да 80% усіх кабельных трас і больш за 40% частак корпуса. Усе работы праводзіліся на заводзе «Дальзавод» ва Уладзівастоку.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».