26 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Румас не знайшоў працу ў Лондане і ўжо месяц жыве ў Кіеве

53
СМІ: Румас не знайшоў працу ў Лондане і ўжо месяц жыве ў Кіеве
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

У яго доме ў Менску прайшоў ператрус.

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве.

Ён пераехаў туды праз тое, што не змог знайсці прымальную працу ў Лондане, а асаблівых ашчаджанняў для жыцця ў адным з самых дарагіх гарадоў свету ў яго нібыта не было.

Дагэтуль невядома, дзе менавіта Румас пасяліўся ў Кіеве. Але, відавочна, ён баіцца ехаць у Маскву на працу - нядаўняе прызначэнне ў «Россельхозбанк» было ўзгодненае восенню 2020 года.

Да Румаса прылятае яго жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве - яна сузаснавальніца і лекарка ў адным з медыцынскіх цэнтраў Менска.

Сябры Румаса ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай. У доме Румаса ў Менску быў праведзены ператрус, сям'я не афішуе і не каментуе гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках