26 красавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў касцы і бронекамізэльцы спусціўся ў акопы да вайскоўцаў на Данбасе

37
Зяленскі ў касцы і бронекамізэльцы спусціўся ў акопы да вайскоўцаў на Данбасе
фотa: president.gov.ua

Фотафакт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рамках рабочай паездкі на Данбас наведаў перадавыя пазіцыі вайскоўцаў, дзе зафіксаваная найбольшая колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На фотаздымках, апублікаваных офісам прэзідэнта, Зяленскі у касцы і бронекамізэльцы спускаецца ў акопы і гутарыць з вайскоўцамі.

«Дзякуй вам за тое, што захоўваеце спакой людзей і абараняеце нашу зямлю. Вы з'яўляецеся сапраўдным прыкладам гераізму і самаахвярнасці», - прывяла словы прэзідэнта Украіны прэс-служба.

Прысутныя на сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, пасля чаго прэзідэнт уручыў вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды і падарункі.

фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
фотa: president.gov.ua
Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках