26 красавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты растуць пасля кібератакі на трубаправод у ЗША

4
Кошты нафты растуць пасля кібератакі на трубаправод у ЗША

У Амерыцы пасля кібератакі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча рэгіянальнага маштабу.

Сусветныя кошты нафты павышаюцца пасля кібератакі на трубаправод Colonial Pipeline, які забяспечвае палівам амаль палову насельніцтва ўсходняга ўзбярэжжа ЗША. Кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures раніцай у панядзелак, 10 траўня падскочыў да $ 68,69 за бараль – на $ 0,41 (0,6%) вышэй за кошт на час закрыцця папярэдняй сесіі. Паводле вынікаў гандлю 7 траўня гэтыя кантракты падаражэлі на $ 0,19 (0,3%) – да $ 68,28 за бараль, піша dw.com.

Кошт ф'ючэрсаў нафты WTI на чэрвень на электронным гандлі Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) падняўся да $ 65,26 за бараль, што на $ 0,36 (0,55%) вышэй за ўзровень на час закрыцця папярэдняй сесіі. 7 траўня кошт гэтых кантрактаў павялічыўся на $ 0,19 (0,3%) – да $ 64,9 за бараль.

Паводле вынікаў мінулага тыдня Brent падаражэла на 2,3%, WTI – на 2,1%, сведчаць звесткі Dow Jones Market Data.

Перабоі ў працы Colonial Pipeline

Кібератака на Colonial Pipeline, здзейсненая меркавана хакерскай групоўкай DarkSide з каранямі ў Расеі, паралізавала гэты найбуйнейшы ў ЗША трубаправод. Ягоная праца ў поўным аб'ёме ўсе яшчэ не адноўленая. Хакеры патрабуюць ад аператара паліваправода выкуп, сума якога пакуль невядомая.

"Асноўным пытаннем з'яўляецца тое, як надоўга прыпыненая праца. Відавочна, чым даўжэй, тым больш гэта будзе спрыяць росту коштаў нафтапрадуктаў", – адзначаюць аналітыкі ING, на якіх спасылаецца S&P Global Platts.

Улады ЗША ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў рэгіёне. Праз некалькі дзён пасля кібератакі аператар здолеў аднавіць толькі некалькі другарадных галінак. Асноўная паліўная магістраль па-ранейшаму не працуе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках