26 красавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхал Дворчык: У Польшчы ад COVID-19 вакцынаваныя 14 мільёнаў чалавек

Міхал Дворчык: У Польшчы ад COVID-19 вакцынаваныя 14 мільёнаў чалавек

Толькі на мінулым тыдні было зроблена блізу 1,8 мільёна дозаў прышчэпак.

У Польшчы ад COVID-19 вакцынаваныя 14 млн чалавек, з якіх блізу 4 млн – прышчэпленыя цалкам. Пра гэта паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, паведамляе «Польскае радыё».

Упаўнаважаны ўрада ў справах вакцынацыі падкрэсліў, што тэмпы вакцынацыі ў Польшчы растуць і што толькі на мінулым тыдні ў краіне было зроблена блізу 1,8 млн дозаў прышчэпак ад каранавірусу.

«Гэта быў чарговы тыдзень, які прадэманстраваў рост тэмпу вакцынацыі. Дзённы рэкорд мінулага тыдня і мінулых месяцаў склаў 418 тыс. вакцынаваных. Гэта сведчыць пра патэнцыял нашай сістэмы і дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню», – сказаў Міхал Дворчык.

Сёння, 10 траўня, у Польшчу былі дастаўленыя 1,2 млн дозаў вакцыны Pfizer. Такім чынам, на гэтым тыдні пункты вакцынацыі ў Польшчы атрымаюць у агульнай колькасці блізу 2 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках