26 красавiка 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 13 траўня ў Беларусі зноў даражэе бензін

5
З 13 траўня ў Беларусі зноў даражэе бензін

Гэта чатырнаццатае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва сёлета.

З 13 траўня ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 13 траўня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 84 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 94 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 16 капеек, ДТ - 1 рубель 94 капейкі.

- Вырабленая індэксацыя абумоўлена ростам сусветнай катыроўкі нафты. Сярэдняя катыроўка нафты за першую дэкаду траўня склала 69,2 даляра ЗША за 1 барэль і вырасла ў адносінах да студзеня гэтага года на 26 працэнтаў. Гранічны максімальны ўзровень коштаў на маторнае паліва з пачатку года павялічыўся на 7 адсоткаў, - адзначылі ў «Белнафтахіме».

Гэта чатырнаццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 4 траўня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках