26 красавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву плануюць перабрацца блізу 80 беларускіх IT-кампаній

3
У Літву плануюць перабрацца блізу 80 беларускіх IT-кампаній

Усяго рэлакацыяй у Літву цікавяцца 110 беларускіх фірмаў.

Літва паступова здымае карантын, і ўсё больш беларускіх кампаній плануюць перамясціцца ў гэтую краіну.

Са слоў віцэ-міністаркі эканомікі і інавацый Ёвіты Нелюпшэны, якія пераказвае delfi.lt, 43 беларускія прадпрыемствы пачалі працэс пераводу сваёй дзейнасці ў Літву, а 37 яшчэ думаюць. Усяго рэлакацыяй у Літву цікавяцца 110 беларускіх фірмаў. Яны маглі б стварыць у гэтай краіне блізу 3000 новых працоўных месцаў. Са слоў Нелюпшэны, такая колькасць беларускіх работнікаў не створыць адмысловай рызыкі на рынку інфармацыйных тэхналогій.

Яна падкрэсліла, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра спецыялістаў IТ у сферы стартапаў, якія падаюць паслугі развіцця бізнэсу, стваральнікаў гульняў.

Парламенцкі камітэт зацвердзіў папраўкі да законаў аб інвестыцыях і аб занятасці, або так званы пакет аб рэлакацыі работнікаў. Калі папраўкі будуць прынятыя, льготы змогуць атрымліваць кампаніі, якія падпісалі дамову інвестыцый з урадам Літвы, і якія абавязаліся інвеставаць як мінімум 1,45 мільёнаў еўраў, стварыць як мінімум 20 новых працоўных месцаў і плаціць заробкі ў 1,5 разы вышэйшыя за сярэднія заробкі ў самакіраванні, у якім будуць зробленыя інвестыцыі. Нелюпшэнэ паведаміла, што такія дамовы з урадам падпісала ўжо 71 беларускае прадпрыемства.

Беларускія айцішнікі пераязджаюць у іншыя краіны пасля падзей 2020 года. Прычынай становяцца як палітычныя матывы, так і чыста прагматычныя: пасля выбараў 9 жніўня ў Беларусі тры дні быў выключаны інтэрнэт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках